напіна́цца несов.

1. напряга́ться, нату́живаться;

2. (о канате и т.п.) натя́гиваться;

1, 2 см. напя́цца;

3. страд. напряга́ться; натя́гиваться; напя́ливаться; см. напіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настру́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацягнуцца, напяцца як струна. Наструніліся стропы парашута.

2. Напружыцца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч. // Стаць па камандзе «смірна». Заўважыўшы камандзіра, пагранічнік спыняецца, наструніўшыся, прыкладвае далонь да шапкі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упя́цца, упну́ся, упне́шся, упне́цца; упнёмся, упняце́ся, упну́цца; упя́ўся, упя́лася; упні́ся; зак.

1. чым у што. Уперціся ў што-н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення або моцна ўчапіцца за што-н.

У. ў дзверы і не пускаць каго-н. У. рукамі ў баранку аўтамашыны.

2. Напружыць свае сілы, напяцца.

Конь упяўся і крануў воз з месца.

3. перан. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым-н. (разм.).

Упяўся і не пусціў мяне ў паездку.

|| незак. упіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наду́ться

1. надзьму́цца, мног. панадзіма́цца; (о парусе и т. п. — ещё) напя́цца;

па́рус наду́лся па́рус надзьму́ўся (напя́ўся);

2. перен., разг. надзьму́цца, мног. панадзіма́цца; насу́піцца, мног. панасу́плівацца;

3. (напиться) прост. нажлу́кціцца, нажлу́ктацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упя́цца, упнуся, упнешся, упнецца; упнёмся, упняцеся; пр. упяўся, упялася; заг. упніся; зак.

1. Уперціся ў што‑н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення. Не здольны ўжо разважаць,.. [Яўхім], як стаяў, упяўся лапцямі ў разору, закрычаў: — Не пушчу!!! Мележ. Тады Ігналь пабег у парог, зняў з вешалкі кажух і апрануў; сунуў босыя ногі ў валёнкі, упяўся ў дзверы. Лупсякоў. // Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. — А-а! — Славік завыў, як дзікун. Але волі хапіла не перакінуць нагі з педалі газу на педаль тормаза. Упяўся да болю ў баранку. Шамякін.

2. Напружыць свае сілы, напяцца. Гняды аж упяўся крыху, пакуль з месца крануў, але нічога, павёз. Чарнышэвіч.

3. перан. Разм. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым‑н. — Не, браце, ты мне дай не кабылу, а жаробку.. — Хведар пасунуўся следам за Варывонам і ўсё шаптаў сам сабе разважліва: — Такі, мусіць, жаробкі не дасць. От як упяўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)