напля́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Разм. Нарабіць плям, напэцкаць. Стаіць наш дзядзька ў задуменні, Не смее ўзняцца на ступені: Баіцца ён мужычым ботам, Прапахлым дзёгцем, здорам, потам Тут наслядзіць або напляміць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашлёпать сов.

1. разг. нашлёпаць, надава́ць шляпко́ў;

2. (оставить знаки, следы) прост. наля́паць, напэ́цкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

namazać

зак.

1. намазаць; памазаць;

2. напэцкаць; накрэмзаць; наляпаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nasmarować

зак.

1. намазаць; памазаць;

2. разм. намазаць; напэцкаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наслядзі́ць, ‑сляджу, ‑слядзіш, ‑слядзіць, ‑слядзім, ‑следзіце; зак.

Пакінуць сляды, напэцкаць слядамі. Наслядзіць на ганку. □ Боты — і выцер жа [Данік] іх, здаецца! — усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе. Брыль. На полі то там, то сям ляжалі цёмныя цені ад узгоркаў і кустоў. Здавалася, што нехта няўклюдны наслядзіў на ім. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намара́ть сов., разг.

1. (напачкать) напэ́цкаць, мног. панапэ́цкваць, набру́дзіць;

2. (плохо, небрежно написать, нарисовать и т. п.) накрэ́мзаць, нама́заць, мног. панама́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́зать сов.

1. нама́заць, мног. панама́зваць;

2. (напачкать, загрязнить) напэ́цкаць, мног. панапэ́цкваць, набру́дзіць;

3. (плохо, небрежно написать, нарисовать и т. п.) разг. нама́заць, мног. панама́зваць, накрэ́мзаць, мног. панакрэ́мзваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.

1. каго-што. Пакрыць слоем чаго‑н. ліпучага, вадкага, густога. Намазаць хлеб маслам. □ Алік намазаў мёдам лусту хлеба, узяў касу і кошык і выйшаў са двара. Шашкоў. Увечары [Іван] намазаў дзёгцем юхт[о]выя боты, апрануў паддзёўку і пайшоў. Быкаў.

2. каго-што. Разм. Пакрыць слоем касметычных сродкаў. Намазаць губы. Намазаць шчокі.

3. Разм. Напэцкаць на чым‑н. Намазаць на стале.

4. што і без дап. Разм. Дрэнна, няўмела напісаць, намаляваць і пад.

5. што. Падмазаць чым‑н. Тлуста, не шкадуючы, [Рахмілька] намазаў калёсы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nadeptać

зак.

1. наступіць;

2. натаптаць; наслядзіць; напэцкаць;

nadeptać komu na odcisk — закрануць каго за жывое; наступіць каму на мазоль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)