Ándrang m -s

1) напо́р; наплыў

2) штурхані́на, таўхані́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zúdrang m -(e)s

1) на́ціск

2) наплыў, прылі́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

influx

[ˈɪnflʌks]

n.

1) наплы́ў -ву m.

2) ву́сьце n., уто́ка f. (ракі́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нава́ла ’стыхія, напасць’ (БРС, Байк. і Некр.), ’напасць, нападзенне’ (Касп.), ’бяда, гора’ (Сцяшк.), ’прымус, непрыемная прэтэнзія, патрабаванне; нападзенне; бура’ (Др.-Падб., Гарэц.), ’націск’ (Яруш.), польск. nawała ’націск, вялізны наплыў; стыхія’, ’навальніца’, ’прымус’. Да *valъ, valiti, параўн. валі́ць ва́лам ’ісці вялікай масай, натоўпам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

inflow

[ˈɪnfloʊ]

n.

наплы́ў -ву, прыто́к -у, прыплы́ў -ву m.

inflow of capital — прыто́к капіта́лу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Máser f -, -n

1) про́жылак, узо́р (у драўніне)

2) бат. наплыў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кап ​1, выкл.

Ужываецца для перадачы гуку, які ўтвараецца ад удару каплі вады, вадкасці аб якую‑н. паверхню. Кап... кап... кап... Капяжу застылыя гукі У марознай аціхнуць цішы. Сіпакоў. // у знач. вык. Ужываецца ў значэнні дзеяслова ка́паць. А дожджык кап ды лап... Яму нічога, Што ўжо размокла, хлюпае дарога. Лось.

кап ​2, ‑у, м.

Наплыў, нараст на ствале дрэва, які ўтвараецца ў выніку мясцовага разрастання тканкі і скарыстоўваецца на дробныя такарныя і сталярныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Zúlauf m -(e)s

1) прыто́к, наплыў

2) перан. наве́дванне, наве́двальнасць, по́спех;

gróßen [stárken] ~ háben карыста́цца вялі́кім по́спехам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прэтэндава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., на што.

1. Прад’яўляць свае правы на што‑н., дамагацца чаго‑н. [Берднікаў] не прэтэндаваў на кіруючую ролю ў той арганізацыі, якая была створана пры яго бліжэйшым удзеле. Мікуліч. Наплыў быў вялікі. На адно месца прэтэндавала да дваццаці чалавек. Губарэвіч. У нас ёсць яшчэ асобы, якія прэтэндуюць толькі на чын, на званне, а не на карысную для грамадства працу. Паслядовіч.

2. Дамагацца прызнання за сабой якасцей, асаблівасцей, якіх звычайна няма. Прэтэндаваць на талент. Прэтэндаваць на інтэлігентнасць.

[Ад лац. praetendere.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навальні́ца ’рус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск. крак. nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах. nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб. nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)