полацкі і нальшчанскі князь. З дапамогай Войшалка ў 1264 стаў полацкім князем. 23.12.1264 ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў заключыў мірны дагавор з Рыгай і Готландам, які вызначаў правілы гандлю з імі і паводле якога Гердзень адмаўляўся ад Латгаліі і зямель, аддадзеных яго папярэднікам кн. Канстанцінам Лівонскаму ордэну, за што ордэн абавязаўся не нападаць на Полацкую зямлю. Каб не дапусціць саюзу Полацка з Псковам, Войшалк аддаў Гердзеню заваяваную ім Нальшчанскую зямлю, адкуль прагнаў кн. Даўмонта, які потым з Пскова ў 1266—67 тройчы рабіў паходы на Полацкую зямлю. У апошнім баі Гердзень загінуў.
Літ.:
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Акі́даць ’пакідаць у забыцці’ (Нас.), акідацца ’зняважаць, нападаць’ (Нас.) да кідаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імпеты́га
(лац. impetigo, ад impetere = нападаць, паражаць)
інфекцыйнае гнойнае захворванне скуры, выкліканае стрэптакокамі і стафілакокамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
invade
[ɪnˈveɪd]
v.t.
урыва́цца; займа́ць; захапля́ць; напада́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
attack2[əˈtæk]v.
1.напада́ць;
A woman was attacked and robbed by a gang of youths. Банда падлеткаў напала на жанчыну і абрабавала яе.
2. атакава́ць, напада́ць;
At dawn the enemy attacked the town. На досвітку вораг атакаваў горад.
3. крытыкава́ць, напада́ць (перан.);
be under violent attack быць прадме́там рэ́зкіх напа́дак
4.напада́ць; шко́дзіць;
Locusts attacked the crops. На пасевы напала саранча.
5. энергі́чна бра́цца (за што-н.); нава́львацца
6.sport атакава́ць, штурмава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
aggress
[əˈgres]
v.i.
1) напада́ць
2) пачына́ць сва́рку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
set on
а) напада́ць
б) падгаво́рваць, нацко́ўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Апускацца, нападаць у што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае; грузнуць. Ногі ў вялізных, поўных халоднай вады, гумавых ботах, .. вязнуць у дрыгве.В. Вольскі.Вязнучы ў снягу, Коля пайшоў за санямі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)