слізкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі слізкі. Урэшце,.. [Адаму] ўсё ж неяк удалося намацаць нагамі слізкаваты і вузкі, як абструганая жэрдка, парог. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэцаць ’мацаць’ (барыс., Сл. ПЗБ), мацнуцьнамацаць’ (Жд. 1). Да мацаць (гл.). Аб мене э > а гл. Карскі, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прощу́пать сов.

1. прама́цаць; (нащупать) нама́цаць;

2. перен. прашчу́паць;

прощу́пать по́чву прашчу́паць гле́бу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wymacać

зак.

1. намацаць, абмацаць;

2. перан. выведаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nklopfen

1.

vi пасту́каць (у дзверы)

bei j-m ~ — праве́даць каго́-н.; перан. закі́нуць ву́ду, нама́цаць гле́бу

2.

vt прыбі́ць, прымацава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

набіць, пабіць; аддубасіць, адхадзіць (разм.) □ намацаць бакі, палічыць рэбры, даць лупцоўкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

маракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм.

1. на каго, без дап. і з дадан. сказам. Крыўдаваць, злавацца. [Андрэй:] — Кароўка, відаць, у цябе добрая на малако? [Насця:] — Не маракую. Літраў дзесяць дае. А пасля ацёлу да пятнаццаці. Пальчэўскі. Цяпер .. [Цымбал] ходзіць і раскайваецца і маракуе, што яму ніхто не верыць. Скрыган.

2. над кім-чым і без дап. Разбірацца ў якой‑н. складанай справе, абдумваць што‑н. Зноў.. [Мірановіча] павялі ў аперацыйную, зноў доўга маракаваў над ім хірург, стараючыся намацаць іголкай асколкі і выдаліць, але гэта ніяк не ўдавалася. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Пакратаць што‑н., дакрануцца да чаго‑н. Мікіта Мінавіч.. нагнуўся, абмацаў збоку сухую купіну і апусціўся правым каленам на яе. Кулакоўскі. // перан. Уважліва агледзець. [Толя:] — Павер мне, старому газетнаму прайдзісвету.. Я гэту кандыдатуру абмацаў і знізу і зверху. Чыгрынаў.

2. Абшукаць, абшарыць, мацаючы. Дзеці з цікавасцю кінуліся да торбачкі, уважліва абмацалі яе і сумныя адышліся. Якімовіч. // перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы. Знойдзеш-абмацаеш яблыка і ўвап’ешся зубамі ў кіславата-салодкую смакату... Брыль. // перан. Высачыць, выведаць. Тут стрэльбы нашы ў галавах — Пяццю патронамі набіты, Каб не было часамі швах, Калі абмацаюць бандыты. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знайсці, адшукаць, падшукаць, дашукацца / нечакана: натрапіць, наткнуцца, напароцца; націкаваць, асачыць, высачыць, вышныпарыць (разм.); выкапаць, адкапаць, выпараць, намацаць (разм. перан.); трапіць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. класці (у 7 знач.). Новы метад кладкі. Кладка сцен. // Спосаб размяшчэння паштучнага матэрыялу, які складваецца. Кругавая кладка снапоў. □ Кладка замка паводле тыпу найбольш блізкая да т. зв. «галандскай», у якой мяшаныя рады чаргуюцца з радамі, пакладзенымі тарчаком. «Помнікі».

2. Частка якой‑н. пабудовы, зложанай з цэглы, каменю. Рабочыя вынялі некалькі цаглін, а затым разабралі ўсю кладку. «Маладосць».

3. Дошка, палена або некалькі пален, пакладзеныя для пераходу цераз раку, балота, гразкае месца і пад. Кладкі аселі на балотнае дно, зараслі мохам, і цяпер не ўсякі ўмее намацаць іх пад вадой, пад імхамі сваёй нагой. Галавач. Пераскакваючы цераз груды, пераходзячы па хісткіх кладках глыбокія канавы, няспынна снавалі людзі. Шамякін.

4. Невялікі драўляны памост на рэчцы, возеры і пад. для чэрпання вады і паласкання бялізны. Мыла дзяўчынка бялізну кужэльную ў крыніцы. Стаяла яна на кладцы. Бядуля.

5. Адкладванне яец (у насякомых). Назіранне над кладкай яец матылямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)