2.узнач.прым. Змучаны, пазбаўлены фізічных і душэўных сіл; з надломам (у 2, 3 знач.). Надламаная душа. □ [Васіль Ціханавіч] нейкім надламаным і ціхім голасам сказаў: — Што ты, Дзяніс...Сіўцоў.Убачыўшы сына, [маці] павольна павярнулася да яго, надломаным голасам спытала: — Што? Як там?Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
над...(атаксама над’..., нада...), прыстаўка.
I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў са значэннямі:
1. Павелічэнне, пашырэнне прадмета да пэўнай мяжы, нормы, напрыклад: надбудаваць, надтачыць, надставіць, надвязаць, надклеіць, надшыць.
II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
1.што. Згінаючы, зрабіць трэшчыну; надламаць. Прыламаць галінку.
2.перан.; каго. Разм. Змяніць (характар, звычкі і пад.). І тут.. думка яго спынілася.. [Толяк] аж жахнуўся вялікіх перспектыў, калі ўсё ўдасца. Тут можна і прыламаць сябе, хоць дзеля вока людскога.Чорны.// Прывучыць да чаго‑н. — Я от толькі Цімоха ніяк не прыламаў, каб маю скрыначку падносіў! — жартуе Вейс.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у мяне залама́ла ў спі́не ich hábe Rücken schmerzen (bekómmen), mir tut der Rücken weh
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
налама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; пр. наламаў, ‑мала; заг. наламі; зак.
1.чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго‑н. Наламаць букет бэзу. Наламаць галля. □ Нупрэй жыва наклаў агню, наламаў бярэмя яловых лапак, палажыў іх каля агню, заслаў воўчаю шкураю.Колас.// Паламаць, сапсаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наламаць цацак.
2.што. Зламаць не да канца, надламаць. Наламаць галіну.
3.(1і2ас.неўжыв.); перан.; каго. Разм. Схіліць да чаго‑н., угаварыць заняцца чым‑н. У Лаўрэна былі тры сыны. Ён таксама хацеў іх наламаць на краўцоўства, але яны ні блізка.Сабаленка.
•••
Наламаць дроў — нарабіць памылак пры выкананні чаго‑н.
Наламаць руку — тое, што і набіць руку (гл. набіць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залама́ць1, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
1.што. Сагнуўшы, надламаць. Заламаць галінку на дрэве.
2.Разм. Крута павярнуць убок. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса, з надворка заламаў у вулачку.Колас.
3.што. Разм. Надта дорага запрасіць. Зарослы сівой шчацінай дзед, перш чым перавезці Сяргея цераз Прыпяць, заламаў дзвесце рублёў.Навуменка.
•••
Асінку заламаць — даць зарок не рабіць чаго‑н., палажыць канец чаму‑н.
Заламаць залом (уст.) — зблытаць і заламаць на чыім‑н. полі пук жытніх сцяблоў з мэтай паклікаць бяду на гаспадара поля (з павер’я забабонных людзей).
Заламаць рукі — моцна загнуць каму‑н. рукі назад, за спіну.
Заламаць шапку — надзець шапку набакір або ссунуць яе на патыліцу.
залама́ць2, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
Разм. Пачаць ламаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)