адве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

Адкрыць што‑н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што‑н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж знадворку зашумеў мацней. Чорны.

•••

Адвесіць губынадзьмуцца, пакрыўдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наду́ться

1. надзьму́цца, мног. панадзіма́цца; (о парусе и т. п. — ещё) напя́цца;

па́рус наду́лся па́рус надзьму́ўся (напя́ўся);

2. перен., разг. надзьму́цца, мног. панадзіма́цца; насу́піцца, мног. панасу́плівацца;

3. (напиться) прост. нажлу́кціцца, нажлу́ктацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панадзіма́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Надзьмуцца паветрам, газам — пра ўсё, многае.

2. Натапырыўшыся, скурчыцца (пра птушак). Панадзімаліся галубы на холадзе.

3. перан. Пакрыўдзіцца — пра многіх. Хлапчукі панадзімаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wzdąć się

зак.

1. надзьмуцца;

2. узняцца, успухнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нахахорыццанадзьмуцца, натапырыцца’ (Колас). Да хахорыцца ’тапырыцца’, відаць, гукапераймальнае ці гукавыяўленчае, параўн. шашэрыцца ’тс’, рус. хорохириться, фуфыриться і пад. Параўн. таксама начачу́рыць ’натапырыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздзьму́цца, ‑муся, ‑мешся, ‑мецца; зак.

1. Напоўніцца паветрам; надзьмуцца. Мяч раздзьмуўся. □ У .. [Сашы] гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з’явіліся пунсовыя плямы. Шамякін.

2. Павялічыцца ў аб’ёме; уздуцца, распухнуць. Губа напухла, раздзьмулася. □ Раздзьмуліся і пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп, пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schürzen vt

1) завя́зваць (вузел)

2) падбіра́ць (сукенку), зака́сваць (рукавы);

die Lppen ~ надзьму́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odąć się

зак.

1. уздуцца; узняцца;

2. перан. надзьмуцца, пакрыўдзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Надубы́рыцца ’наставіць хіб, надзьмуцца, натапырыцца’ (Юрч. Сін.). Новаўтварэнне на базе фразеалагізма стаць дубарам (дубырым, Бяльк.) ’стаць на дыбы; натапырыцца’, што звязана з дуб, параўн. тыпалагічную паралель: ням. sich bäumend ’устаючы на дыбы’ пры Baum ’дрэва’ (Фасмер, 1, 549). Гл. дуба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашаты́рыцца, нашатурыцца ’натапырыцца’ (Сл. ПЗБ; слонім., стаўбц., Жыв. сл.; Нар. сл.), нашатірыццанадзьмуцца’ (Жд. 2), нашатыраны, нашату́раны ’натапыраны; насцярожаны’ (Сл. ПЗБ; мін., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з варыянтнай асновай, у склад якой уваходзіць узмацняльнае *še (< *če), каранёвая частка можа суадносіцца з тыраць, тыркаць (гл.), параўн. шатырыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)