бядро́, -а́, мн. бёдры, -аў, н.

Частка нагі ад таза да калена.

Насіць спадніцу на бёдрах.

|| прым. бядро́вы, -ая, -ае.

Бядровая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Акруглая частка нагі ад калена да ступні.

Лыткі пасівералі.

|| прым. лы́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санда́лі, -яў, адз. санда́ля, -і, ж.

Лёгкія летнія туфлі без абцасаў (першапачаткова падэшва з раменьчыкамі для прымацавання да нагі).

|| прым. санда́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фуэтэ́, нескл., н.

Фігура класічнага жаночага танца, якая складаецца з паварота на пальцах адной нагі пры адначасовым кругавым руху ў паветры другой нагі.

[Фр. fouetté ад fouetter — пляскаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́калатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчы́калатачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераступа́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. пераступіць¹.

2. Папераменна, мяняючы апору, паднімаць то адну, то другую нагу.

П. з нагі на нагу ад холаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЛЮ́РЫ (франц. allure літар. хада),

віды руху каня. Адрозніваюць алюры натуральныя і штучныя. Натуральныя алюры: хада (павольныя алюры) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя алюры ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — алюры ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя алюры ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Штучныя алюры (у конным спорце і цыркавым мастацтве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг.

Алюры: 1 — рысь; 2 — хуткая рысь; 3 — інахадзь (апора на правыя ногі); 4 — інахадзь (фаза свабоднага вісення); 5 — галоп; 6 — скачок.

т. 1, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

обезно́жеть сов., разг. абязно́жаць, стаць бязно́гім, заста́цца без нагі́ (ног);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обезно́жить сов., разг. абязно́жыць, зрабі́ць бязно́гім; пакі́нуць без нагі́ (ног).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́чкі,

У выразах: на карачкі; на карачках (разм.) — поза, у якой чалавек стаіць, апіраючыся адначасова на абедзве рукі і нагі.

Станавіцца на карачкі.

Паўзці на карачках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)