(Мікаэл) Аветавіч (29.7.1897, г. Шуша, Нагорны Карабах — 20.6.1961),
армянскі тэатральны мастак і графік. Нар. мастак Арменіі (1958). Вучыўся ў Саратаве (1920—23), у Парыжы (у акадэміі Каларосі, 1924—25). Адзін з заснавальнікаў арм. тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Аформіў больш як 100 спектакляў, у т. л. «Жаніцьба Фігара» П.А.Бамаршэ (1933), «Атэла» У.Шэкспіра (1940), «Пікавая дама» П.І.Чайкоўскага (1956) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАДЖАНЯ́Н Сцяпан Меліксетавіч
(28.12.1863, г. Шуша, Нагорны Карабах — 13.12.1940),
жывапісец-партрэтыст. Нар. мастак Арменіі (1938). Вучыўся ў маст. студыі ў Марселі (1886—90) і ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—1900). Выкладаў у Ерэванскім маст. вучылішчы (1922—40). Рэаліст. партрэты Агаджаняна адметныя глыбокім псіхалагізмам, стрыманым каларытам (партрэты бацькі і маці, аўтапартрэт, «Дзядзька Седрак», «Васіл», «Беспрытульнік» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЫ́Х,
стаянка першабытнага чалавека ў пячоры каля в. Азых (Нагорны Карабах, даліна р. Куручай). У напластаваннях таўшч. каля 14 м выяўлены матэрыялы ад ранняга ашэля да мусцье, у т. л. фрагмент сківіцы самага стараж. на Каўказе выкапнёвага чалавека — азыхантрапа (сярэдні ашэль). На думку некат. даследчыкаў, знаходкі аббітых галек у ніжніх пластах стаянкі даюць падставу меркаваць пра з’яўленне тут чалавека ў эпоху олдувай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХВЕ́РДАЎ Абдурагім Асадбекаглы
(28.5.1870, г. Шуша, Нагорны Карабах — 12.12.1933),
азербайджанскі пісьменнік, драматург. Засл. дз. мастацтваў Азербайджана (1928). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Аўтар камедый і трагедый, у якіх высмейваў патрыярхальна-феад. парадкі («Няшчасны юнак», 1900), паказваў дэспатызм («Ага Мухамед шах Каджар», 1907), сквапнасць памешчыкаў і святароў («Лісты з пекла», «Бомба», «Падарожжа Мазалнбека»), ставіў актуальныя праблемы часу («Старое пакаленне», «У цяні дрэва», «Свята жанчыны»). Пісаў апавяданні, фельетоны, нарысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮРДЖА́Н Акоп Маркаравіч
(17.12.1881, г. Шуша, Нагорны Карабах — 28.12.1948),
армянскі скульптар. Вучыўся ў маст. акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906—10), наведваў майстэрню А.Радэна. Працаваў у Маскве (з 1914), Парыжы (з 1921). Адметнае ў творчасці Гюрджана — своеасаблівае спалучэнне рыс стараж. мастацтва Усходу і тагачасных зах.-еўрап. плыней. Аўтар партрэтаў М.Горкага (1914), С.Рахманінава (1915), М.Сар’яна (1927), статуі «Саламея» (1925), помніка Л.Талстому ў Парыжы (устаноўлены ў 1955), надмагілляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЗІ́РАЎ Наджаф-бек Фаталі-бек аглы
(17.2.1854, г. Шуша, Нагорны Карабах — 9.7.1926),
азербайджанскі драматург. Адзін з заснавальнікаў нац. тэатра. Скончыў Пятроўскую с.-г. акадэмію ў Маскве (1878). Вывучаў рус. і зах.-еўрап. л-ру. Аўтар п’ес пра жыццё і норавы азерб. сялян, памешчыкаў, бурж. дзялкоў канца 19 — пач. 20 ст. (камедыі «Мяса табе, а косці мне», 1873; «З-пад дажджу ды ў лівень», 1895; «Героі нашых дзён», 1898; трагедыя «Гора Фахрэдзіна», 1896, і інш.). Вял. ўплыў на яго творчасць зрабілі п’есы А.М.Астроўскага. У фельетонах, публіцыст. артыкулах выкрываў коснасць, рэліг. фанатызм, прапагандаваў навуку і асвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАНЕ́САЎ Рубен Іванавіч
(14.2.1902, г. Шуша, Нагорны Карабах — 1.5.1982),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1958). Д-рфілал. н. (1948), праф. (1937). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Працы па фанетыцы і фаналогіі (адзін з заснавальнікаў Маскоўскай фаналагічнай школы), арфаэпіі і арфаграфіі, гісторыі і дыялекталогіі рус. мовы. Кіраўнік і гал. рэдактар «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (1958—82). Адзін з аўтараў і рэдактараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971). Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана першае пасляваен. пакаленне бел. лінгвістаў.
Літ.:
Библиография трудов Р.И.Аванесова // Русское и славянское языкознание: К 70-летию Р.И.Аванесова. М., 1972;
Бірыла М.В. Р.І.Аванесаў // Бел. лінгвістыка. Мн., 1983. Вып. 22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЖЫБЕ́КАЎ Султан Ісмаіл аглы
(8.5.1919, г. Шуша, Нагорны Карабах — 19.9.1974),
азербайджанскі кампазітар. Нар.арт. Азербайджана (1960). Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Азерб. кансерваторыю (1946), выкладаў у ёй (з 1965 праф., з 1969 рэктар). З 1948 маст. кіраўнік (у 1955—61 дырэктар) Азерб. філармоніі. Сярод твораў: дзіцячая опера «Іскендэр і пастух» (паст. 1947), балет «Гюльшэн» (паст. 1950), муз. камедыя «Чырвоная ружа» (паст. 1940); 2 сімфоніі (1944, 1946), сімф. карціна «Караван» (1945), канцэрты для аркестра (1964), для скрыпкі з аркестрам (1945); камерна-інстр. ансамблі, інстр. і вак. п’есы, творы для арк.нар. інструментаў, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1952, Дзярж. прэмія Азербайджана 1970.
Літ.:
Тагизаде А. Султан Гаджибеков: (жизнь и творчество). Баку, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НІН Мікалай Мікалаевіч
(25.8.1812, г. Шуша, Нагорны Карабах — 18.2.1880),
расійскі хімік, заснавальнік рускай навук. школы па арган. хіміі. Акад. Пецярбургскай АН (1865). Скончыў Казанскі ун-т (1833). З 1837 у Германіі, Францыі, Англіі. З 1841 праф. Казанскага ун-та, у 1848—74 у Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу. Навук. працы па атрыманні новых класаў хім. злучэнняў аднаўленнем і акісленнем арган. рэчываў. Адкрыў універсальны метад атрымання араматычных амінаў аднаўленнем нітразлучэнняў з дапамогай серавадароду ці сульфідаў амонію або шчолачных металаў (рэакцыя З., 1842) і сінтэзаваў анілін, α-нафтыламін, бензідзін (n,n′-дыанілін), а таксама рэакцыю ізамерызацыі гідразазлучэння у бензідзіны пад уздзеяннем моцных кіслот (бензідзінавая перагрупоўка, 1845). Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1868—77) Рускага фізіка-хім. т-ва.
Тв.:
Труды по органической химии. М., 1982.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986;