ándre, ánderea (ужываецца толькі ў скланяльных формах) другі́, і́ншы, насту́пны;
únter ~m сяро́д і́ншага, міжі́ншым;
nichts ~esміжі́ншым, у прыва́тнасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
béiläufig
1.a выпадко́вы, падаро́жны
2.advміжі́ншым, мімахо́дзь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
павіні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Прызнацца, пакаяцца ў сваёй віне. Хлопцы, як бы міжіншым, павініліся, прызнаўшыся, што часам рабілі шкодныя глупствы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАБО́ЧНЫЯ СЛО́ВЫ,
словы і спалучэнні слоў, якія граматычна не звязаны з членамі сказа і выражаюць адносіны асобы, што гаворыць, да выказанай думкі. Выражаюцца мадальнымі словамі і інш. часцінамі мовы («сапраўды», «праўда», «галоўнае», «міжіншым», «па-мойму», «аднак»). Могуць выкарыстоўвацца для выражэння верагоднасці выказанай думкі («вядома»), звычайнасці — незвычайнасці фактаў («бывае»), спосабу перадачы думкі («дакладней», «іншымі словамі»), эмацыянальнай ацэнкі («на шчасце»), звароту да субяседніка («бачыш»), крыніц паведамлення («па чутках», «на мой погляд»), адносін паміж часткамі выказвання («затым»), Не з’яўляюцца членамі сказа, не дапасуюцца, не кіруюцца і не прымыкаюць да членаў сказа, а ўводзяцца ў сказ суадноснай (пераважна бяззлучнікавай) сувяззю. Вызначаюцца спецыфічнай інтанацыяй (паўзамі, нізкім тонам, хуткім тэмпам маўлення), на пісьме выдзяляюцца коскамі або працяжнікамі.
Літ.:
Базыленка А.М. Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мн., 1964;
Аўласевіч М. Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове. Мн., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
apropos[ˌæprəˈpəʊ]adv.лацін. дарэ́чы; міжі́ншым;
apropos of у су́вязі з (чым-н.);
Apropos (of) what you were just saying… У сувязі з тым што вы толькі што казалі…
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
На́вертам ’мімаходам, міжіншым’ (Гарэц.). Параўн. укр.на́вертом ’мімаходам (зайсці), у першы раз’, што ад вертатися ’заходзіць, заязджаць’. Да вяртиць, вяртицца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выпа́дкам, прысл.
1. Тое, што і выпадкова (у 1 знач.). Сустрэцца выпадкам. Трапіцца выпадкам.
2.узнач.пабочн. Дарэчы, міжіншым. Ты, выпадкам, не з гасцей ідзеш?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
герметыза́цыя
(ад егіп. Hermes = імя легендарнага егіп. мудраца, якому, міжіншым, прыпісвалі ўменне закрываць пасуду)
забеспячэнне непранікальнасці вытворчых памяшканняў і абсталявання для вадкасцей і газаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
parenthétischa, adv
1) у ду́жках
2) перан. у ду́жках, мімахо́дзь, міжі́ншым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАРЦІНКЕ́ВІЧ Геранім Францавіч (14.7.1816, в. Тулава Віцебскага р-на — пасля 1864),
бел. і польскі пісьменнік. Скончыў Віцебскую губ. гімназію (1835), вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Да 1860-х г. служыў чыноўнікам у Віцебску. Літ. дзейнасць пачаў у 1830-я г. У 1858 напісаў па-беларуску драм. паэму «Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі)», якая, паводле некаторых звестак, ставілася ў 1862 у Віцебску. На польск. мове выдаў 2 зб. «Паэзія» (Вільня, 1845 і 1848) і кн. «Творы, напісаныя міжіншым» (Вільня, 1857). Драма «Падарожны» (нап. 1859) не апублікавана. Творы прасякнуты трывогай за лёс народа, надзеяй на лепшую будучыню, сатырай на чыноўніцтва. Перакладаў на польск. мову бел.нар. песні, вершы І.В.Гётэ і М.Лермантава; А.Вярыгу-Дарэўскаму і яго брату Сямёну прысвяціў верш «Заход сонца» (1843).
Тв.:
Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі): [П’еса] // Беларуская літаратура XIX ст.Мн., 1988;
[Вершы] // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. Мн., 1998.
Літ.:
Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст.Мн., 1969. С. 159—161;
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 161—163;
Мархель У. Шчыры, але не камерны: Геранім Марцінкевіч: Вяртанне спадчыны // Роднае слова. 1998. № 2.