Паступовае павелічэнне, узмацненне, пашырэнне чаго‑н. Эскалацыя вайны. □ [Андрэ:] «Я супраць такога разумення, як «якасць мастацтва». Гэта змяншае яго маштабы і садзейнічае эскалацыі цэн.«ЛіМ».// Нарошчванне ўзбраення імперыялістычнымі дзяржавамі, абвастрэнне міжнародных адносін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНЫ ГЕАФІЗІ́ЧНЫ ГОД (МГГ),
перыяд з 1.7.1957 да 31.12.1958 (18 месяцаў), на працягу якога на зямным шары праводзіліся геафіз. назіранні за станам зямной кары, атмасферы, акіянаў паводле адзінай праграмы і адзінай методыкі. Праводзіўся пасля Міжнародных палярных гадоў у год макс. сонечнай актыўнасці вучонымі 67 краін. Арганізаваны комплексныя экспедыцыі, у т. л. ў Арктыку, Антарктыку, высакагорныя раёны, акіяны, запушчаны штучныя спадарожнікі Зямлі і інш. Даследаванні прадоўжаны да 31.12.1959 у межах праграмы міжнар.геафіз. супрацоўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Палі́тыка ’грамадская дзейнасць, барацьба, у якой адлюстроўваюцца карэнныя інтарэсы класаў і іх узаемаадносіны; дзейнасць дзяржавы ў галіне ўнутранага жыцця і міжнародных адносін’ (ТСБМ). З рус.поли́тика (Крукоўскі, Уплыў, 78), або хутчэй праз польск.polityka, якое з’яўляецца і крыніцай рус. слова, з лац. (ars) politika, грэч.πολιτική ад πόλις ’горад’ (гл. Фасмер, 3, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неўмяша́нне, ‑я, н.
Адмаўленне ад умяшання ў што‑н. Даволі палітыкі неўмяшання У п’янства і рознае ашуканства!Панчанка.// У міжнародных адносінах — адмаўленне ад умяшання ў справы іншых дзяржаў. Адносіны СССР з іншымі дзяржавамі будуюцца на аснове захавання прынцыпаў суверэннай роўнасці; узаемнага адмаўлення ад прымянення сілы або пагрозы сілай; непарушнасці граніц; тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў; мірнага ўрэгулявання спрэчак; неўмяшання ва ўнутраныя справы; павагі правоў чалавека і асноўных свабод; раўнапраўя і права народаў распараджацца сваім лёсам; супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; добрасумленнага выканання абавязацельстваў, якія вынікаюць з агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права, з заключаных СССР міжнародных дагавораў.Канстытуцыя СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТО́БУС (ням. Autobus),
аўтамабіль агульнага карыстання, разлічаны на 9 і больш пасажыраў. Паводле прызначэння бываюць гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія, міжнародных зносін і інш.; паводле змяшчальнасці і габарытаў — асабліва малыя (даўж. да 5 м), малыя (да 7,5 м), сярэднія (да 9,5 м), вялікія (да 12 м) і асабліва вялікія, спалучаныя (16,5 м і больш). Канструкцыя бывае рамная і апорная, кузаў — капотнага або вагоннага тыпу. Рухавік устанаўліваюць спераду, ззаду або пад падлогай пасажырскага салона (пры гарызантальным размеркаванні цыліндраў). На Беларусі вытв-сць аўтобусаў распачата ў 1994—95 на Мінскім аўтазаводзе (МАЗ-101), Лідскім з-дзе «Нёман» (ЛіАЗ-5256) і Мінскім канцэрне «Амкадор» («Амкадор-Ікарус»).