чацвёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да чатыры. Чацвёрты год. □ Зрабілася цёмна-цёмна, хоць ішла толькі чацвёртая гадзіна дня. Мяжэвіч.

2. у знач. наз. чацвёртая, ‑ай, ж. Чацвёртая частка, чвэрць. Адна чацвёртая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смалі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць смалістага (у 1, 2 знач.). Смалістасць дроў. // Ступень наяўнасці смалы ў чым‑н. Руская сасна не толькі не горшая, яна нават лепшая па смалістасці і больш дае жывіцы. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кедра́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і кедр. Непралазнаю цёмнай сцяною Ў цёплых шапках стаяць кедрачы. Хведаровіч.

2. Лес з сібірскага кедра. Іван Сяргеевіч прыпомніў, што ў кедрачы, каля сухастояў, ляжала сухое галлё. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасе́ў, ‑севу, м.

1. Прыроднае распаўсюджанне раслін насеннем, што асыпаецца само. Некалі дуб рос выключна самасевам, а цяпер мы высаджваем яго штогод на тысячах гектараў у Беларусі. Мяжэвіч.

2. Тое, што і самасейка. Бяроза-самасеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго-што.

Утаміць, змарыць; змучыць. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда! І натаміў, як мае быць. Колас. Першы знямогся хранаметражыст. Ён добра натаміў ногі і апоўдні прылёг пад сасной. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорнабаро́ды, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае чорную бараду, з чорнай барадой. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю. Чарнышэвіч. / у знач. наз. чорнабаро́ды, ‑ага, м. Маладзейшы маўчаў, бо чорнабароды ўвесь час на яго зыркаў вачыма. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́калка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Адна са стадый у развіцці насякомага, на якой знікаюць лічынкавыя органы і развіваюцца органы дарослага насякомага. Кукалка шаўкапрада. □ — Спачатку .. [вусень] абкукліваецца. Кукалка хаваецца ў лясным подсціле. Там з яе нараджаецца матыль. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясце́рпны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець; невыносны. Нясцерпны холад. Нясцерпная спёка. □ Ад нясцерпнага болю Жодзінаў страціў прытомнасць. Мяжэвіч. Гул ішоў з неба, залітага нясцерпным сонечным ззяннем. Самуйлёнак. // Нязносны, назойлівы. Леў Раманавіч пачаў дакараць сябе. Ён, сапраўды, нясцерпны чалавек. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шафёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Працаваць шафёрам. Праз два месяцы [Майбарада] прыкаціў на наш двор на новенькай машыне, толькі што пафарбаванай у бледназялёны колер. І з таго часу пачаў шафёрыць. Скрыган. [Шкарута:] — Працуе [Мікола] са мной у адным гаражы. Шафёрыць, у бацьку ўдаўся. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадчыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Адчыніць усё, многае; адчыніць што‑н. у многіх месцах. Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі. Мяжэвіч. Я сеў за свой стол, паадчыняў шуфляды паглядзець, што там ёсць. Сабаленка. Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)