Які мае адносіны да сківіцы. Сківічная косць. Сківічныя мускулы.// Які звязаны з лячэннем сківіцы. Сківічная аперацыя. Сківічная хірургія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
abdominal
[æbˈdɑ:mɪnəl]
adj.
брушны́
the abdominal muscles — брушны́я му́скулы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
abducent
[æbˈdu:sənt]
adj., Anat.
адво́дны
abducent muscles — адво́дныя му́скулы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мікі́ш, мікішы́ ’мускулы’ (карэліц., Весці, 4, 1969). Паводле месца націску слова набліжаецца да літ.minkìšas ’мякіш’, а таксама да miñkštis, minkštìmas/minkštimà ’тс’ (там жа, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напру́жаны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца ў стане напружання.
Напружаныя мускулы.
2. Які патрабуе затраты вялікіх сіл, увагі.
Напружаная праца.
Н. час.
3.перан. Складаны, цяжкі, які патрабуе ўрэгулявання.
Напружаныя міжнародныя адносіны.
4.перан. Які выражае напружанне, ненатуральны.
Н. шэпт.
|| наз.напру́жанасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫСТРАФІ́Я АЛІМЕНТА́РНАЯ, хвароба галодная,
хвароба, што развіваецца пры адсутнасці ці недастатковым паступленні харч. рэчываў у арганізм. Адрозніваюць 3 стадыі Д.а. На 1 -й стадыі хваробы зніжаецца маса, павышаюцца апетыт, смага, лёгкі ацёк, на 2-й — значныя пахудзенне і ацёкі, мускульная слабасць, цяжкія запоры, паніжэнне т-ры цела, на 3-й стадыі знікае тлушчавая клятчатка, атрафіруюцца мускулы, слабасць, ацёкі ўсяго цела, парушэнне псіхікі. Ускладненні: падае артэрыяльны ціск, анемія, лейкацытапенія, дыспепсія, полінеўрыты, паркінсанізм, зніжэнне памяці, інтэлекту і інш. Лячэнне: паўнацэннае (у невял. дозах) і частае харчаванне, глюкоза, бялковыя прэпараты, пераліванне крыві, саграванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рассла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. расслаб, ‑бла; зак.
Стаць слабым, ненапружаным; аслабець. Усе мускулы, здаецца, расслаблі, угаманіліся, быццам адпушчаныя струны.М. Ткачоў.Рукі .. [Сцяпанавы] адразу расслаблі, упусцілі акраец.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. і (рэдка) зак.
1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вяртацца (вярнуцца) ў ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску.
Кладка спружыніць пад нагамі.
2.перан., што. Напружваць, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім (разм.).
С. мускулы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МЫ́ШЦЫ, мускулы,
органы, якія ажыццяўляюць рухальную функцыю арганізма і яго асобных органаў. Адрозніваюць 2 асн. групы М.: папярочнапаласатыя і гладкія. Пад уздзеяннем нерв. імпульсаў валодаюць уласцівасцю скарачальнасці. Сукупнасць гладкіх, папярочнапаласатых і сардэчнай М. утвараюць мышачную сістэму арганізма, якая складае ў чалавека 28—32% ад масы цела (жанчыны) і 35—45% (мужчыны). М. размешчаны пераважна на касцях шкілета (шкілетныя мышцы). Яны ажыццяўляюць перамяшчэнне цела ў прасторы, работу канечнасцей, рух галавы, пазваночніка, міміку, рух вачэй і інш. М. маюць актыўную ч. — цела і пасіўную — сухажылле (для прымацавання М. да касцей шкілета).