папла́ў Заліўны луг (Слаўг.); нізіна каля балота, на якой расце мурог (Стол.). Тое ж паплавы́ (Палессе Талст.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
дзя́тлавіна Добры, сухадольны лог, дзе расце густы мурог, дзяцеліна белая Trifolium repens L. (Слаўг.). Тое ж дзя́тліна (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Г,
чацвёртая літара беларускага і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), утворанай графічным відазмяненнем візант. («гама»). У старабел. графіцы абазначала фрыкатыўны заднеязычны гук «г», а ў складзе дыграфа «кг» перадавала выбухны «г» у запазычаных словах («кганак», «паракграф»). У сучаснай бел. мове абазначае і фрыкатыўны заднеязычны («гара», «глеба»), і выбухны («гонты», «гузікі») гук, а таксама глухі заднеязычны «х», які ўтвараецца ў выніку аглушэння «г» на канцы слоў і перад глухімі зычнымі («мурог», «лёгкі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
муро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца мурагом (у 1 знач.). Хлопчык сеў на мурожную траву і доўга не зводзіў вачэй з салдата.Гамолка.
2. На якім расце мурог (у 1 знач.). За дубамі адразу пачынаўся мурожны поплаў.Галавач.
3. Які з’яўляецца мурагом (у 2 знач.). Сена было мурожнае, яно абдавала гарачым пахам і трывожна п’яніла.Скрыган.
4. Уласцівы мурагу, які пахне мурагом. Я спяваў пра сенажаці, Пра мурожны пах мядункі.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трава, мурог / што вырасла ў тым жа годзе пасля скошанай: атава
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
змя́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад змяць.
2.узнач.прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст.Гартны.
3.узнач.прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог...Аўрамчык.
4.перан.; узнач.прым.Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Rásen
I
m -s, -
1) газо́н, трава́, муро́г
2) дзёран;
den ~ kurz hálten* падстрыга́ць газо́н
II
n -s шале́нства, раз’ю́шанасць, буя́нства;
zum ~ bríngen* даво́дзіць да шале́нства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ме́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з медзі. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам.Шамякін.
2. Які мае адносіны да медзі; звязаны з апрацоўкай медзі. Меднае ліццё.// У склад якога ўваходзіць медзь. Медная ру да.
3. Які характарызуецца паяўленнем прылад працы, зброі і ўпрыгожанняў з медзі. Медны век.
4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.
5. Падобны колерам на медзь; чырвона-жоўты. Спадае медны ліст каштанаў На жоўты стоптаны мурог.Танк.
•••
Медны лобгл. лоб.
Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубыгл. прайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салаўі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да салаўя (у 1 знач.), належыць яму. Салаўіны пошчак. □ Плыве салаўіная песня, Ноч зорная спіць у гаі.Ляпёшкін.Ліся, шчаслівая Ноч салаўіная, Покуль каханы са мной.Карызна.// Які з’яўляецца месцам, дзе жывуць салаўі. Салаўіны гай, густы і цёмны, Многа бачыў радасці і слёз.Бялевіч.
2. Уласцівы салаўю; такі, як у салаўя. Пад мурог-мяжою, над калыскай сына Спевам салаўіным Песню папявала [жняя].Глебка.Расла яшчэ за князем на ўзбярэжжы Дзвіны-ракі дзяўчына-красуня, разумніца і рукадзельніца, з голасам салаўіным, з косамі, як чысты лён.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́ба, ‑ы, ж.
1. Луста (звычайна хлеба). Дзядзька падносіць ім [братам Стыфанцовым] тлустае сала, Рэжа таўшчэзнымі скібамі хлеб.Прыходзька.Што было ў каго, паклалі На траву-мурог: Скібу сыру, жменю солі, Чорны хлеб, пірог.Танк.
2. Пласт узаранай зямлі. Плуг пайшоў роўна, адвальваючы скібы цёплай, бурай зямлі.Пестрак.Перайшлі хлопцы цераз граду з чорнымі, як сажа, скібамі свежаўзаранай зямлі.С. Александровіч.// Наогул пласт чаго‑н. Скіба дзёрну. □ Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю.Звонак.
•••
Адрэзаная скіба (луста) — пра чалавека, які канчаткова парваў сувязь з сям’ёй, з калектывам, жыве асобна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)