signify one’s agreement by nodding пака́зваць сваю́ зго́ду кіўко́м галавы́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРМЯ́НСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма, створаная каля 406 арм. епіскапам Месропам Маштоцам. Узнікненне армянскага пісьма было выклікана распаўсюджаннем хрысціянства (прынята армянамі ў 301) і неабходнасцю мець богаслужэбную л-ру на арм. мове. Армянскае пісьмо мае фанематычны характар. Першапачаткова алфавіт складаўся з 36 знакаў (кожны абазначаў асобную фанему), у 12 ст. дапоўнена 2 новымі літарамі. У такім складзе выкарыстоўваецца для перадачы сучаснай арм. мовы. Да пераходу на арабскія лічбы літары мелі і лічбавае значэнне. Кірунак пісьма злева направа, літарныя знакі запісваліся асобна. У якасці вытокаў армянскага пісьма разглядаецца грэч.-візантыйскае, сірыйскае і арамейскае пісьмо, аднак адназначнага рашэння гэтае спрэчнае пытанне не знайшло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБСТАНТЫВА́ЦЫЯ (ад лац. substantivum назоўнік),
пераход у разрад назоўнікаў слоў інш. часцін мовы ў выніку набыцця імі здольнасці ўказваць непасрэдна на прадмет, а не толькі на яго прыкмету; безафіксны спосаб утварэння назоўнікаў пераважна ад прыметнікаў як разнавіднасць канверсіі. Пры С. ўтвараюцца назоўнікі, што могуць мецьзначэнне асобы («хворы», «маладая»), прозвішча або мянушкі («Чорны», «Сівы»), відаў жывёлін («хобатныя», «хордавыя»), відаў страў («гарачае», «салодкае»), памяшканняў («мыйная», «сталовая»), інш. з’яў і прадметаў («праязны», «сутачныя») і г.д.
Субстантываваныя прыметнікі захоўваюць формы скланення прыметніка. Аказіянальна-кантэкставая С. можа закранаць і інш. часціны мовы («Ваша вечнае «не» мне надакучыла»; «Ну, давай «пяць» і не злуй болей»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bedéutenvt зна́чыць, абазнача́ць, мецьзначэ́нне;
das hat nichts zu ~ гэ́та нічо́га не зна́чыць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аўтарытэ́т, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў. Карыстацца аўтарытэтам.. Падарваць аўтарытэт. Мець аўтарытэт. □ Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў у вачах тутэйшых партызан.Колас.
2.‑а. Асоба, якая карыстаецца заслужанай павагай, мае ўплыў. [Русаковіч:] — Але другі аўтарытэт так заваліць дарогу да добрай справы, што цераз яго і не пералезеш.Крапіва.
[Ням. Autorität з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вага́, -і́, ДМ вазе́, мн. ва́гі і (з ліч. 2, 3, 4) вагі́, ва́гаў, ж.
1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.
Вызначыць вагу тавару.
Вагой у дваццаць кілаграмаў.
Меры вагі.
Барэц цяжкай вагі.
2. толькі адз., перан. Уплыў, аўтарытэт, значэнне.
Мець вагу ў калектыве.
3. Прылада для ўзважвання чаго-н.
Аўтаматычныя вагі.
◊
На вагу золата — вельмі дорага.
|| прым.вагавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Вагавыя катэгорыі барцоў.
В. збор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кантаміна́цыя, ‑і, ж.
1. Змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні. У прадмове М. Федароўскі звярнуў увагу чытача і на вельмі характэрную з’яву ў фальклоры — кантамінацыю, г. зн. на пераход сюжэтаў і матываў з адной казкі ці песні ў другую, зліццё іх і перапляценне.Саламевіч.
2. Узнікненне новага слова або словазлучэння ў выніку збліжэння, аб’яднання двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню (напрыклад, няправільны выраз «іграць значэнне» ўтвараецца шляхам кантамінацыі двух выразаў: іграць ролю і мецьзначэнне.).
[Ад лац. contaminatio — сутыкненне, змешванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
języczek
języcz|ek
м. язычок;
być ~kiem u wagi перан.мець вырашальнае значэнне; адыгрываць вырашальную ролю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Навыру́нку ’навідавоку’ (?): Тут, у нас, любы чалавек навырунку, відзен увесь (Масарэнка). Няясна; магчыма, звязана з навыр (Бяльк.), якое можа мецьзначэнне ’на двор’; тады першаснае значэнне ’як на двары’ (відаць). Гл. на́вар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
mítspielenvi
1) (і)граць [гуля́ць] ра́зам з кім-н.
2) перан.мецьзначэ́нне (для чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)