Дарожная торба, заплечны мяшок. [Ганна] механічна збірала кайстру Дудку, той збіраўся некуды ў дарогу.Лынькоў.Калі з вайны вярнуўся бацька, Разбінтаваны ў лазарэце, Дастаў ён з кайстры хлеб салдацкі І па акрайцу выдаў дзецям.Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕТЭРАГЕ́ННАЯ СІСТЭ́МА,
макраскапічна неаднародная фізіка-хімічная сістэма, якая складаецца з некалькіх розных па фіз. уласцівасцях ці хім. саставе частак (розных фаз).
Адна фаза гетэрагеннай сістэмы аддзелена ад сумежнай з ёй фазы фіз. паверхняй падзелу, што дазваляе механічна раздзяліць іх. Напр., вадкасць і насычаная пара над ёй (розніца ў агрэгатным стане); дзве вадкасці, якія не змешваюцца паміж сабой, — алей і вада (розніца ў саставе). Мікрагетэрагеннымі часта называюць дысперсныя сістэмы з памерамі часцінак ад 5∙10−3 да 10 мкм (золі, мікраэмульсіі і інш.), якія складаюць пераходную вобласць паміж гетэрагеннай сістэмай і гамагеннай сістэмай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКА́ЛЬНІК МАГНІ́ТНЫ,
электрычны апарат пераменнага току для дыстанцыйнага пуску, спынення і аховы ад перагрузак і кароткіх замыканняў эл. установак (напр., рухавікоў з каротказамкнутым ротарам). Бывае нерэверсіўны і рэверсіўны, існуюць спец. П.м. для пераключэння абмотак шматскарасных электрапрыводаў.
Кантактавая сістэма П.м. спрацоўвае ад эл.-магн. прывода. Нерэверсіўны П.м. мае кнопачны пульт, кантактар і цеплавое рэле. У адрозненне ад яго рэверсіўны П.м. мае 2 кантактары, зблакіраваныя механічна і электрычна (ва ўключаным стане можа знаходзіцца талькі адзін з іх). Пры пачарговым уключэнні кантактараў пераключаюцца фазы сілкавання і напрамак вярчэння рухавіка мяняецца. Вырабляецца ў звычайным, ахоўным і выбуховабяспечным варыянтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыпадня́цца, ‑паднімуся, ‑паднімешся, ‑паднімецца і ‑падымуся, ‑падымешся, ‑паднімецца; зак.
Трохі, злёгку падняцца. [Тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся.Чорны.Інстынктыўна засланіў кулакамі пабітае месца на твары, і локці мае механічна прыпадняліся.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́бат, ‑а, М ‑баце, м.
Аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека. //перан. Пра чалавека, які дзейнічае, працуе механічна, падпарадкоўваючыся чужой волі. [Веньямін:] — Атамную энергію вынайшлі тысячы геніяў. Яны на планеце значаць больш, чым мільярд робатаў.Навуменка.
[Чэшск. robot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРАПЕ́ЖНЫЯ ГРЫБЫ́,
мікраскапічныя сапратрофныя грыбы, здольныя ўтвараць на грыбніцы лоўчыя прыстасаванні, каб захопліваць здабычу — нематод, інфузорый, амёб і інш. Пашыраны па ўсім зямным шары. Трапляюцца пераважна ў глебе, на раслінных рэштках, экскрэментах жывёл, каранях раслін і г.д. Большасць Д.г. адносіцца да гіфаміцэтальных, некат. да перанаспаральных, хітрыдыяміцэтаў. Выкарыстоўваюцца для біял. барацьбы з нематодамі.
Міцэлій галінасты, на ім развіваюцца пасткі 3 тыпаў: клейкія (бакавыя вырасты гіфаў, шарападобныя галоўкі, сеткі), кольцы без клейкага рэчыва (дзейнічаюць механічна, ахвяра захрасае ў іх), кольцы з унутранай адчувальнай да дотыку паверхняй (сціскаюць ахвяру). У пастцы з дапамогай ферментаў раствараецца абалонка здабычы, грыбы прапускаюць у яе цела свае парасткі, якія паступова ператвараюцца ў развіты міцэлій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mechánisch
1.a
1) механі́чны, машы́нны
2) машына́льны
2.adv
1) механі́чна, механі́чным чы́нам
2) машына́льна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КЛІШЭ́ (франц. cliché),
1) друкарская форма высокага друку, прызначаная для паліграф. ўзнаўлення ілюстрацый, а часам і тэксту.
Бываюць штрыхавыя (атрымліваюць са штрыхавога арыгінала з элементамі аднолькавай насычанасці — з чарцяжоў, рысункаў пяром і інш.), растравыя (атрымліваюць з паўтонавых выяў з элементамі рознай насычанасці — з фатаграфій, акварэльных малюнкаў і да т.п.) і камбінаваныя. Вырабляюць К. фотамеханічным (гл.Аўтатыпія), электрамеханічным (гравіраваннем металу) спосабамі і фотаполімерызацыяй (уздзеяннем святла на палімерныя матэрыялы, з якіх утвараюцца друкарскія элементы). К. звычайна робяць з дробнакрышталічнага цынку (гл.Цынкаграфія), магнію, часам з медзі і алюмінію. З аднаго К. атрымліваюць да 1 млн. адбіткаў.
2) Хадзячы (стэрэатыпны) выраз, які механічна ўзнаўляецца (ужываецца) у тыповых моўных кантэкстах і сітуацыях; шаблонная (збітая) фраза. Гл. таксама Штамп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сама...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напрыклад: самаадукацыя, самааналіз, самакантроль; 2) здзяйсненне, працяканне дзеяння; а) само сабой, адвольна, без пабочнай дапамогі, напрыклад: самазагаранне, самаразбурэнне, самазараджэнне; б) аўтаматычна або механічна, напрыклад: самадзелка, самазарадны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алгары́тм
(с.-лац. algorithmus, ад ар. al-Chwârizmi = імя матэматыка)
сукупнасць правіл, якія дазваляюць чыста механічна рашыць любую задачу з класа аднатыповых задач.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)