Абл. Уласцівасць ленага. [Грынь] не мітусіўся, не спяшаўся, — то стаяў, то хадзіў мерна, з нейкай дзіўнай ленасцю ў хадзе, у рухах.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ятнік, ‑а, м.
1. Металічны пруток або ланцуг з цяжарам на канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане. Мерна цікаў насценны гадзіннік, і яго маятнік, як дыск месяца, цьмяна пабліскваў, паволі раскачваючыся за мутным шклом.Лынькоў.Нечакана прывычнае, манатоннае пагойдванне маятніка спынілася: відаць, гіра апусцілася на ўсю даўжыню ланцужка.Даніленка.
2. Колца кішэннага і ручнога гадзінніка, якое рэгулюе яго ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМЕРЫ́НА, Імерна,
дзяржава на в-ве Мадагаскар у 14—19 ст. Утварылася на цэнтр. плато — у найб. эканамічна развітым раёне вострава. Этн. склад насельніцтва — мерна, адна з груп малагасійцаў. У 14—15 ст. на Мадагаскары склалася некалькі феад. дзяржаў. У час праўлення караля Раламбу [1575—1610] дзяржава аб’ядноўвала ўсё цэнтр. плато. У 1-й пал. 17 ст. кароль Андрыянзака заснаваў сталіцу І. — г. Аналаманга («блакітны лес», пазней стала называцца Антананарыву). У 17 ст. высокага развіцця дасягнулі ірыгацыйнае земляробства, рамёствы, гандаль. У пач. 18 ст. дзяржава распалася, у 19 ст. аб’ядналася пад назвай Малагасійскае каралеўства (ці каралеўства Мадагаскар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разду́м’е, ‑я, н.
Разм. Роздум. У раздум’і пастаяў .. [Амелька] хвіліну і палез на гару.Чорны.Памалу, мерна крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Мерна разгойдваць што‑н. зверху ўніз або з боку ў бок. Мікалай трымаў у горне лямех, высокі пажылы мужчына вагаў рычаг ад мяха.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць прыглушаны гук, шум. Мерна, роўна шархала .. [піла], уядалася ў крамяную белую моц дрэва.Мележ.Чуваць ненадакучлівы голас экскурсавода, і асцярожна шархае мноства .. ног...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)