МЕ́РА ПАКАРА́ННЯ ў крымінальным праве,

пакаранне пэўнага віду і памеру, якое назначана асуджанаму на падставе санкцыі канкрэтнай нормы крымін. закона, па якой кваліфікавана ўчыненае злачынства. КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае М.п.: арышт, пазбаўленне волі, папраўчыя работы без пазбаўлення волі, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, штраф, звальненне з пасады, грамадскае ганьбаванне. За некаторыя асабліва цяжкія злачынствы як выключная М.п. дапускаецца пакаранне смерцю (расстрэл). За асабліва цяжкія злачынствы дапускаецца таксама пажыццёвае зняволенне. Да ваеннаслужачых тэрміновай службы можа таксама выкарыстоўвацца як М.п. накіраванне ў дысцыплінарны батальён. Да асуджаных могуць ужывацца таксама дадатковыя М.п.: канфіскацыя маёмасці, пазбаўленне воінскага або спец. звання.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 10, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫКЛЮ́ЧНАЯ МЕ́РА ПАКАРА́ННЯ,

гл. ў арт. Смяротная кара.

т. 4, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

у́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Мера аптэкарскай вагі, роўная 29,86 г; у некаторых краінах наогул мера вагі (каля 30 г).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыма́нне ср. пресече́ние;

ме́ра ~нняюр. ме́ра пресече́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

квінта́л

мера вагі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. квінта́л квінта́лы
Р. квінта́ла квінта́лаў
Д. квінта́лу квінта́лам
В. квінта́л квінта́лы
Т. квінта́лам квінта́ламі
М. квінта́ле квінта́лах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ву́зел

мера

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́зел вузлы́
Р. вузла́ вузло́ў
Д. вузлу́ вузла́м
В. ву́зел вузлы́
Т. вузло́м вузла́мі
М. вузле́ вузла́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́

мера даўжыні’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. лі́ лі́
Р. лі́ лі́
Д. лі́ лі́
В. лі́ лі́
Т. лі́ лі́
М. лі́ лі́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́рг

мера зямлі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́рг маргі́
Р. мо́рга марго́ў
Д. мо́ргу марга́м
В. мо́рг маргі́
Т. мо́ргам марга́мі
М. мо́ргу марга́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пу́д

мера вагі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пу́д пуды́
Р. пу́да пудо́ў
Д. пу́ду пуда́м
В. пу́д пуды́
Т. пу́дам пуда́мі
М. пу́дзе пуда́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вяршо́к

мера даўжыні’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вяршо́к вяршкі́
Р. вяршка́ вяршко́ў
Д. вяршку́ вяршка́м
В. вяршо́к вяршкі́
Т. вяршко́м вяршка́мі
М. вяршку́ вяршка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)