сцэментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. што. Змацаваць цэментам. / у вобразным ужыв. Мароз сцэментаваў зямлю.
2. перан.; каго-што. Змацаваць, з’яднаць. [Першы рэйд] сцэментаваў нашу сувязь з масамі, павялічыў наш уплыў на людзей. Казлоў. Таленавіты калектыў тэатра імя Я. Купалы дапамог маладому драматургу паглыбіць ідэю п’есы, больш матываваць учынкі персанажаў, мацней сцэментаваць сюжэт. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
motivate [ˈməʊtɪveɪt] v.
1. матывава́ць, прыво́дзіць до́вады на кары́сць чаго́-н.
2. прымуша́ць, вымуша́ць (каго́-н.) рабі́ць (што-н.);
How do you motivate people to work efficiently? Чым вы заахвочваеце людзей працаваць эфектыўна?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)