зво́нкі², -аў, адз. зво́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Картачная масць, якая абазначаецца чырвонымі ромбікамі.

|| прым. званко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́ры, -ая, -ае.

1. Шаравата-карычневы.

Б. вугаль.

Бурыя тарфянікі.

2. Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл).

Б. мядзведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́кі, -аў, адз. пі́ка, -і, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі.

|| прым. піко́вы, -ая, -ае.

Піковая дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́фы, -аў, адз. трэ́фа, -ы, ж.

Картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.

|| прым. трэфо́вы, -ая, -ае.

Т. кароль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапало́сы, ‑ая, ‑ае.

Разм. У палосы, плямы рознага колеру; разнашэрсны (пра масць жывёлы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́ны, ‑аў; адз. віна, ‑ы, ж.

Масць у ігральных картах; тое, што і пікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́рвы, ‑аў; адз. чырва, ‑ы, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чырвоных сэрцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́фы, ‑аў; адз. трэфа, ‑ы, ж.

Картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.

[Ад фр. trèfle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́кі, ‑аў; адз. піка, ‑і, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі; віны.

[Фр. pique.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛА́ЙКІ,

група парод універсальных паляўнічых сабак. Пашыраны ў тундравай і лясной зонах Паўн. паўшар’я. Некат. пароды выкарыстоўваюцца як ездавыя (Л. эскімоская, паўн.-ўсходняя ездавая, аляскінскі маламут), пастухоўскія (Л. ненецкая). На Беларусі гадуюць Л.: руска-еўрап. (выш. ў карку да 58 см, масць чорная з белым), зах.-сібірскую (выш. да 60 см, масць белая, шэрая, рабая), усх.-сібірскую (выш. да 63 см, масць белая, шэрая, рабая, рыжая), карэла-фінскую (выш. да 48 см, масць рыжая).

Склад цела сухі, моцны. Галава клінападобная, вушы стаячыя, трохвугольныя. Поўсць прамая, з густым падшэрсткам. Хвост загнуты на спіну. Вынослівыя, рухавыя сабакі з развітым паляўнічым інстынктам.

Э.Р.Самусенка.

Лайкі: 1 — руска-еўрапейская; 2 — карэла-фінская; 3 — усходнесібірская; 4 — маламут.

т. 9, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)