connoisseur

[,kɑ:nəˈsɜ:r]

n.

знаве́ц -ўца́ m. (асабл. у маста́цтве)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cubism

[ˈkju:b,ɪzəm]

n.

кубі́зм -у m. (стыль у маста́цтве)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пастара́ль, -і, ж.

Жанр у літаратуры і мастацтве Еўропы 14—18 стст., у якім ідылічна паказваецца жыццё пастухоў і пастушак на ўлонні прыроды.

|| прым. пастара́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футуры́зм, -у, м.

Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну.

|| прым. футурысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

eroticism [ɪˈrɒtɪsɪzəm] n. выражэ́нне сексуа́льных пачу́ццяў у маста́цтве, літарату́ры і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

натуралі́зм, -у, м.

Кірунак у літаратуры і мастацтве, які характарызуецца імкненнем да знешне дакладнага капіравання рэчаіснасці без мастацкіх абагульненняў, ідэйнай ацэнкі таго, што адлюстроўваецца.

|| прым. натуралісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урбані́зм, -у, м. (спец.).

1. Напрамак у мастацтве, які адлюстроўвае жыццё сучасных вялікіх гарадоў.

2. Напрамак у горадабудаўніцтве, які сцвярджае неабходнасць стварэння вялікіх гарадоў.

|| прым. урбаністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поп-а́рт, -у, М -рце, м.

Мадэрнісцкі кірунак у мастацтве, які разлічаны на папулярнасць і выкарыстоўвае ў жывапісе і скульптуры элементы тэхнікі, рэкламы, муляжу, адвольныя камбінацыі некаторых прадметаў побыту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімвалі́зм, -у, м.

Кірунак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., які адлюстроўваў рэчаіснасць як ідэальную сутнасць свету ва ўмоўных і абстрактных формах.

|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эклекты́зм, -у, м. (кніжн.).

Адвольнае аб’яднанне разнародных ідэйных кірункаў, поглядаў, тэорый, мастацкіх элементаў і інш.

Э. у даследаванні.

Э. у мастацтве.

|| прым. эклекты́чны, -ая, -ае.

Эклектычная тэорыя.

Эклектычная архітэктура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)