згрыбе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Стары, маршчыністы. Была яна тады, як апошні раз маці яе бачыла, зморшчаная-зморшчаная, згрыбелая, сівая бабулька. Гарэцкі. Апіраючыся на кій, стаяў згрыбелы стары. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мархля́к, морхля́к ’пучок маршчын’ (Клім.). Да морхлы. Параўн. укр. мо́рхлий ’зморшчаны, маршчыністы (аб пладах)’, рус. арханг., сіб. морхи́ ’маршчыны, няроўнасці, складкі на адзежы’. Роднасныя да маршчы́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fáltig a

1) у скла́дкі, у збо́ркі

2) маршчы́ністы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verwíttert a

1) стары́, трухля́вы

2) абве́траны, пакараба́чаны

3) маршчы́ністы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

даўгава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Некалькі даўжэйшы за звычайны. Пакой, дзе жыў Алесь, быў такі ж, як і ў хлопцаў, — звычайны пакой інтэрната: з адным акном, вузкі і даўгаваты. Шыцік. // Прадаўгаваты. Твар быў даўгаваты, лоб шырокі і не маршчыністы, вочы шчырыя і праўдзівыя. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы). Дзяніс Давыдавіч акінуў вачыма сцяну і хутка падняўся на рыштаванні, дастаў вымяральны прыбор, як бы праверыў сябе, і нахмурыў бровы. Гурскі. [Дзед Талаш] сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lined [laɪnd] adj.

1. падшы́ты, на падбі́ўцы (пра адзенне)

2. лінава́ны, разлінава́ны (пра паперу)

3. маршчы́ністы (пра скуру)

4. : tree-lined streets ву́ліцы з дрэ́вамі ўздоўж іх

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shrivel [ˈʃrɪvl] v. высу́шваць; змо́ршчваць; маршчы́ніцца, ссыха́цца;

The leaves shrivelled (up) in the sun. Лісточкі скруціліся ад сонца;

He has a shrivelled face. У яго маршчыністы твар.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

На́браўкі ’мяшкі пад вачамі’ (жлобін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё ад набриць ’зрабіць складкамі, маршчынамі’, параўн. славен. nabrati ’сабраць складкамі’, nabran ’у зборкі, маршчыністы’, ў < л у выніку дээтымалагізацыі (‑л‑ у аснове ў такіх умовах звычайна захоўваецца, параўн. брилка ’прылада для збірання чарніц’, насілкі і г. д.). Менш верагодна ўтварэнне ад набракиць ’набухаць’, што выклікае пэўныя фанетычныя цяжкасці (устаўное ў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маршча́к ’маршчына’ (ТСБМ, Ян., Жд. 1, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; навагр., КЭС), маршча́вы, маршчля́вы, маршча́ты ’маршчыністы’, ’які мае зморшчаную паверхню’, ’сабраны ў зборкі’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. моршо́к ’маршчынка’, рус. перм. морше́нь ’складка, няроўнасць, маршчынка на паверхні’, арханг. мо́рхи, морхи́ ’зборкі, складкі на сукенцы’, ’няроўнасці на адзенні’. Да моршчыць (гл.). Сюды ж маршчак ’лапаць са скуры’ (Янк., 1; бялын., Янк. Мат.; Тураў, КЭС; мазыр., З нар. сл.; глус., Мат. Маг.), які названы так таму, што зверху ў ім скура сабрана ў маршчыны. Укр. сумск. моршень ’абутак, зроблены з аднаго кавалка скуры’ можа быць кантамінацыяй з морщити і рус. поршень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)