старажытныя малюнкі на сценах пячор, скалах і асобных камянях у выглядзе контурных выяў (надрапаны або абведзены каляровымі лініямі), барэльефаў і паліхромнай размалёўкі. Вядомы ва ўсіх частках свету ад палеаліту да сярэднявечча. Наскальныя малюнкі эпохі палеаліту выяўлены на Пд Францыі, Пн Іспаніі (гл.Альтаміра), на Каўказе, Урале і каля р. Лена ў Расіі. Для іх характэрны выявы жывёл і паляўнічых сцэн. У неаліце і бронзавым веку тэматыка наскальных малюнкаў — дзейнасць чалавечых калектываў. Найб. вядомыя тагачасныя творы Н.м. выяўлены ў Скандынавіі, Карэліі, Усх. Сібіры, Сярэдняй Азіі і Закаўказзі. У раннім жал. веку наскальныя малюнкі пашыраны ўсюды. На Беларусі наскальныя малюнкі трапляюцца на асобных камянях у выглядзе гравіраваных салярных знакаў, слядоў жывёл і людзей, незразумелых сімвалаў. Паводле характару яны блізкія да надмагільных камянёў, каменных крыжоў, камянёў з надпісамі. Яны адлюстроўваюць у мастацкай форме гаспадарчае і духоўнае жыццё насельніцтва мінулых эпох і маюць вял. значэнне як гіст. крыніцы.
Літ.:
Гущин А.С. Происхождение искусства. Л.;
М., 1937;
Формозов А.А. Очерки по первобытному искусству М., 1969.
М.М.Чарняўскі.
Да арт.Наскальнае мастацтва: 1 — жывапіс цясніны Вальторга, Іспанія (мезаліт); 2 — петрогліфы з урочышча Кабустан, Азербайджан (ранні мезаліт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наска́льны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены на скале (пра малюнкі, надпісы, якія адносяцца да старажытных эпох). [Ісак:] — Наскальны малюнак параненага бізона і цяпер здзіўляе сваёй закончанасцю.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотазды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Фатаграфічная здымка. Аб’ектыў апарата накіраваны на шырокі экран, да якога прымацаваны фатаграфіі, малюнкі, дыяграмы. Ідзе фотаздымка.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акварэ́ль, ‑і, ж.
1. Фарбы, якія разбаўляюцца вадой, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Выконваць малюнкі акварэллю. Накіды акварэллю.
2. Карціна ці малюнак, напісаныя такімі фарбамі. Выстаўка акварэлей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілюстра́тар
(лац. illustrator = які паясняе, адлюстроўвае)
мастак, які робіць малюнкі да тэксту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ілюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.
1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора.