molekulár a малекуля́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

molekularny

малекулярны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

cząsteczkowy

малекулярны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АДУ́КТ (ад лац. adductus прыведзены, прыцягнуты),

1) малекулярны комплекс ці злучэнне, што ўтвараецца ў далучэння рэакцыях.

2) Рэчывы невядомай будовы ці злучэнні, для якіх цяжка ўтварыць назву па правілах наменклатуры хімічнай.

т. 1, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́КАСНЫ АНА́ЛІЗ,

сукупнасць фіз. і фізіка-хім. метадаў ідэнтыфікацыі кампанентаў у пэўным узоры, што аналізуецца; адзін з раздзелаў аналітычнай хіміі. У залежнасці ад кампанентаў аналізу адрозніваюць элементны аналіз, функцыянальны аналіз, малекулярны, ізатопны, фазавы аналіз і інш.

т. 18, кн. 1, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗАНІ́ДЫ,

від перакідных злучэнняў. Неарган. азаніды — злучэнні шчолачных металаў і амонію, у якіх ёсць малекулярны іон O3​−. Чырв. крышталі, парамагнітна раскладаюцца з утварэннем азону пры і вышэй за 60 °C. Моцныя акісляльнікі, гідралізуюцца вадой. Атрымліваюць узаемадзеяннем гідраксідаў з азанаваным кіслародам. У малекулах арган. азанідаў існуе пяцічленны цыкл >C-O-C< <FORMULA>.

т. 1, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗОТФІКСАВА́ЛЬНЫЯ БАКТЭ́РЫІ, азотфіксатары,

мікраарганізмы, здольныя засвойваць малекулярны азот атмасферы і пераводзіць яго ў складаныя азоцістыя злучэнні. Сімбіятычныя азотфіксавальныя бактэрыі (найб. актыўныя фіксатары азоту) існуюць у сімбіёзе пераважна з бабовымі раслінамі (гл. Актынаміцэты, Клубеньчыкавыя бактэрыі), несімбіятычныя жывуць свабодна (азотабактэр, кластрыдыі, некаторыя віды цыянабактэрый, фотатрофных бактэрый, асобныя віды грыбоў і дражджэй). Азотфіксавальныя бактэрыі ўдзельнічаюць у кругазвароце азоту ў прыродзе, абагачаюць ім глебу і вадаёмы, пераводзяць яго ў форму, даступную для засваення вышэйшымі раслінамі.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

азотафікса́тар

(ад азот + фіксатар)

бактэрыя, здольная ператвараць малекулярны азот паветра ў арганічныя азоцістыя злучэнні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

монамалекуля́рны

(ад мона- + малекулярны)

які мае адносіны да слоя рэчыва таўшчынёй у адну малекулу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАЗЖАЧО́К,

аддзел галаўнога мозга пазваночных жывёл і чалавека. Удзельнічае ў каардынаванні рухаў, рэгуляцыі вегетатыўных функцый, захаванні позы і раўнавагі цела. Размешчаны пад патылічнымі долямі вял. паўшар’яў, над прадаўгаватым мозгам, у задняй чарапной ямцы (іл. гл. да арт. Галаўны мозг). Складаецца з парных паўшар’яў (плошча звілін М. ў чалавека 1,5 тыс. см²), аб’яднаных сярэдняй часткай-чарвяком. Паверхня мае 3 слоі кары (малекулярны, гангліёзны, зярністы). Звязаны з мазгавым ствалом трыма парамі ножак. Парушэнні М. ў чалавека вядуць да расстройства раўнавагі, мышачнага тонусу і інш.

А.​С.​Леанцюк.

т. 9, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)