Лату́шка 1 ’гліняная ці драўляная місачка’ (Мядзв., Грыг., Гарэц., ТСБМ, Др.-Падб., Мат. Шкл., Бяльк., Касп., Сцяшк.; чэрв., Жд. 2; смарг., Бел. хр. дыял.; бялын., круп., Нар. сл.; КЭС, лаг.; вілей., Яруш., Мат. Маг., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ’невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі краямі’ (Нас., Шат.), ’шырокі і плоскі гаршчок’ (Грыг.), ’міска (любая)’ (КЭС, лаг.), ’вялікая міска, макацёр’ (Сл. паўн.-зах.; мядз., лаг., Жд. 2), ’невялікі збан з ручкай’ (гарад., Сл. паўн.-зах.) ’шырокая нізкая металічная пасудзіна для выпечкі хлеба’ (Сл. паўн.-зах.), ’драўляная лыжка’ (чэрв., Жд. 2), рагач. латушачка ’місачка’ (КЭС). Рус. пск., смал., калуж., тамб. латушка, польск. łatuszka, łotuszka (< бел. латушка), чэш. latuška. Паўн.-слав. latušьka < latuša < прасл. laty (Слаўскі, 5, 45) > ла́тка 1 (гл.). Параўн. мар. latuša ’збанок для смятаны, малака’, рус. алан. латуха ’гаршчок з шырокім верхам’.
Лату́шка 2 ’юшка ў коміне’ (Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка юшкі’ (Касп.). Да лату́шка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
се́дала, ‑а, н.
1. Жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня. Пад павеццю на седале закудах[т]ала курыца. Рылько. Седалы і гнёзды для нясушак зрабіў Вацлаў Нехвядовіч, які аказаўся на дзіва кемлівым птушнікам. Б. Стральцоў. [Стэфка:] — Курачкі цяпер на седале, то ідзі злаві мне адну, Сымонка. Чарнышэвіч. // Месца, дзе гняздзяцца птушкі. Ужо каторы раз над намі моўчкі і паспешліва праляталі на свае седалы самыя познія вароны. Кулакоўскі. Сам арол вісеў галавою ўніз, безупынку лопаючы крыламі. Вось яму ўдалося зноў уладкавацца на сваім седале. Беразняк.
2. Гняздо ў куратніку, дзе нясуцца куры або выседжваюцца кураняты. Яечка — рэдкая прыемнасць у Ганьчыным жыцці. Ганька толькі збірае яйкі на седале і складае іх у стары зялёны макацёр. Васілевіч. У сярэдзіне мая маці пасадзіла на рэшата сапраўдную квактуху Чубатку. — А тваю, відаць, пара з седала выкідаць, — сказала яна да Мані. Якімовіч.
3. перан. Разм. Месца, дзе чалавек пражыў шмат год; абжыты куток. Было страшна, што адарвешся ад роднага седала ды і згубішся ў людзях. Асіпенка. Нейкі час Надзя глядзела засяроджана на сваё колішняе седала, і хоць усё для яе было тут звыклае і роднае, глядзела і не верыла сваім вачам. Гроднеў. // Наседжанае месца або прыдатнае для сядзення месца. Антон праверыў усе вуды, начапляў новых чарвякоў, пажыў рукі і, крыху адышоўшыся ад вады, пачаў рыхтаваць седала — стаяць над вудамі ён ужо стаміўся. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вір
1. Яма ў рацэ ці возеры, на паверхні якой назіраецца кругаварот вады; глыбокае месца ў рацэ, возеры або балоце (БРС). Тое ж гаршчок, глыбічыня́, вотмык, глыбачы́нь, за́кру́тка (Слаўг.), мотмут (Ветк.), вукрут (Палессе Талст.), вірь (Магіл. губ. вед. № 44, 1854, 793), вырь (Віц. Шэйн БП., 773), макацёр (Усх. Палессе Талст.).
2. Невялікая травяная яма з вадой на сухім месцы (Палессе Талст., Стол.).
3. Яма на лузе, якую выкручвае вада вясной (Рэч.).
4. Месца ў рацэ, дзе падмываецца бераг (Жытк.).
5. Месца ў рацэ або возеры, дзе часта топяцца людзі; усякае небяспечнае і невядомае месца (Лёзн., Нас., Слаўг.).
6. Быстры ручай; быстрыня ракі (Віц. Шэйн БП., Нас.).
□ ур. Васькаўскі Вір (луг) каля в. Рудня Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)