вы́муштраваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымуштраваць.
2. у знач. прым. Прывучаны да строгага выканання якіх‑н. правіл, распарадку. Якая ж магутная сіла ідзе з усходу, калі яна змагла зламаць вымуштраваную жалезную армію фюрэра! Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напе́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць напеўнага; пявучасць, меладычнасць. Напеўнасць музыкі. □ Вершы вабяць рыфмамі, напеўнасцю. Бядуля. Цяжка сказаць, што больш падабалася ў гэтай песні партызанам: ці яе шырокая і магутная напеўнасць, ці энергічныя, поўныя гневу і закліку словы. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІГІЛЯ́РЫІ (Sigillariaceae, Sigillariales),
сямейства (або парадак) выкапнёвых дрэва- і дзеразападобных раслін. Трапляюцца ў адкладах кам.-вуг. і пермскага перыядаў Еўропы і Паўн. Амерыкі. Былі пашыраны ў тропіках, месцамі дамінавалі ў ландшафтах.
Выш 10—12 (да 30) м. Ствол прамы, калонападобны, неразгалінаваны або дыхатамічна разгалінаваны ўверсе. Ствол і галіны ўкрытыя правільна размешчанымі чаргаванымі лускападобнымі рубцамі ад апалага лісця. Драўніна слабаразвітая, кара магутная. Спараносныя шышкі буйныя, развіваліся на канцы ствала. Знізу ствол пераходзіў у галінастыя карані (стыгмарыі). Лісце вузкае. Ствалы С. адыгралі важную ролю ў працэсах утварэння каменнага вугалю. Па выкапнёвых рэштках С. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
т. 14, с. 366
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цеплаэлектрацэнтра́ль, ‑і, ж.
Цеплавая электрычная станцыя, што выпрацоўвае электраэнергію і цяпло, якое накіроўваецца спажыўцам у выглядзе гарачай вады і пары. Не бездапаможная карлікавая гідраэлектрастанцыя на Палаце, а магутная цеплаэлектрацэнтраль дае ўдосталь святла гораду і яго ваколіцам і энергіі прамысловым прадпрыемствам. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́дзерка, ‑а; Р мн. ‑рак; н.
1. Памянш. да ядро (у 1 знач.); невялікае ядро. Якая магутная сіла была схавана ў тым маленькім жаўтаватым масляністым ядзерку [кедра]!.. Савіцкі.
2. У біялогіі — невялікае шарападобнае цельца, якое знаходзіцца ў ядры раслінных і жывёльных клетак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збро́я
(польск. zbroja)
1) прылада, рэч для нападу ці абароны (напр. халодная з., агнястрэльная з.);
2) перан. сродак, спосаб для дасягнення, здзяйснення чаго-н. (напр. друк — магутная з.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
магу́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае фізічную сілу; вельмі дужы, здаровы. Магутны асілак. Магутны зубр. Магутныя крылы. // Які сведчыць аб фізічнай сіле. Брыль робіць кароткі перапынак. І яго магутная постаць, і голас, і нейкая прастата і шчырасць у словах робяць на сялян добрае ўражанне. Колас. // Здаровы, жыццяздольны. Магутны арганізм.
2. Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні). Магутны ўраган. Магутны залп. □ У заключэнне рэйда быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы. Шамякін. // З тоўстым ствалом; густы, раскідзісты. У гушчары, на скрыжаванні торных Лясных дарог. — вышэй сваіх сяброў Узрос магутны граб. Кірэенка. Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнае голле. Дуброўскі. // Надзелены вялікай баяздольнай сілай, добра ўзброены, умацаваны (пра вайсковыя злучэнні, умацаванні і пад.). Пяскоўцы ведалі ўжо, што следам за разведчыкамі ідуць магутныя часці Чырвонай Арміі. Пальчэўскі. // перан. Здольны аказаць значнае ўздзеянне на каго‑, што‑н. Калі ж вайна хадзіла па Радзіме І вораг нёс нам рабства і разбой, З тваім [Максіма Горкага] магутным словам, Гордым імем Фашызму мы давалі жорсткі бой. Астрэйка.
3. З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі. Магутная краіна. Магутная металургічная прамысловасць. □ Для пераможнага салюта, Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі: Урал магутны Даўно руду ў мартэнах плавіць. Танк. А калі магутны атам Мы для працы пакарылі, Стаў народ такім багатым, Што канца няма той сіле. Крапіва.
4. Спец. Тоўсты, масіўны (слой, пласт). Тут адразу ж пачынаўся магутны пласт чырвонай гліны. Штыхаў.
5. Спец. Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.). Магутная турбіна.
•••
Магутная кучка гл. кучка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎЛАКАГЕ́Н (ад грэч. aulax баразна + ...ген),
адмоўная лінейная структура зямной кары, якая пачынаецца ад краю і цягнецца ў глыб платформы. Адзін канец адкрываецца ў акіян, геасінклінальны пояс ці прагін на месцы б. акіяна, другі выкліньваецца ў межах платформы. Паходжанне аўлакагену звязваюць з раскрыццём акіяна і рыфтагенезам. Усе аўлакагены адносяцца да стараж. рыфтаў. Асадкавая тоўшча ў іх прыкладна ў 3 разы больш магутная, чым на прылеглай частцы платформы. Найб. стараж. аўлакаген (каля 3 млрд. гадоў) — структура Пангола ў Паўд.-Усх. Афрыцы. У Беларусі вядомы аўлакагены: рыфейска-раннявендскі Валына-Аршанскі і палеазойскі Прыпяцка-Данецкі. Да аўлакагенаў прымеркаваны нафтаносныя, галагенныя і вугляносныя адклады.
т. 2, с. 86
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юпі́тэр, ‑а, м.
1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.
2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.
3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.
[Ад лац. Jupiter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЗА́НСКІ САБО́Р у С.-Пецярбургу,
помнік архітэктуры рус. класіцызму. Пабудаваны ў 1801—11 арх. А.Н.Вараніхіным. Крыжова-купальны будынак. Прылеглая да бакавога фасада магутная паўкруглая каланада з 6-калонным порцікам утварае плошчу, якая ўваходзіць у склад ансамбляў Неўскага праспекта. Малая плошча перад гал. уваходам абнесена манум. чыгуннай рашоткай. Інтэр’ер вырашаны як калонная зала свецкага характару, аздоблены скульптурай (І.П.Мартас, І.П.Пракоф’еў, Ф.Ф.Шчадрын і інш.), размалёўкамі (У.Л.Баравікоўскі, А.Я.Ягораў). У саборы былі змешчаны трафеі рус. войск у Айч. вайне 1812. У 1813 тут пахаваны М.І.Кутузаў. У 1837 перад саборам пастаўлены помнікі яму і М.Б.Барклаю дэ Толі (скульпт. Б.І.Арлоўскі, арх. В.П.Стасаў).
т. 7, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)