РЭАКТЫ́ЎНАЯ МАГУ́ТНАСЦЬ,
фізічная велічыня, якая характарызуе скорасць змены эл.-магн. энергіі, назапашанай у шпулі індуктыўнасці і кандэнсатары, а таксама скорасць перадачы энергіі ад крыніцы да прыёмніка і назад. Абазначаецца Q, вымяраецца ў вольт-амперах рэактыўных.
У ланцугах сінусаідальнага току роўная Q = UIsinφ, дзе U — напружанне, I — сіла току, φ — вугал зруху фаз паміж напружаннем і токам. Звязана з поўнай S і актыўнай магутнасцю P суадносінамі:
(гл. Магутнасць электрычная). Цыркуляцыя рэактыўнай энергіі ў эл. ланцугах выклікае дадатковыя страты энергіі і падзенне напружання ў ЛЭП, загружае эл. сетку і генератары. Таму Р.м. у эл. сетках звычайна кампенсуюць падключэннем токапрыёмнікаў, якія ствараюць процілеглы зрух фаз (эл. кандэнсатараў, сінхронных кампенсатараў, рэактараў электрычных і інш.).
т. 13, с. 533
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усёмагу́тнасць, -і, ж. (высок.).
Бязмежная сіла, магутнасць.
У. чалавечага розуму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мнагасі́льны, -ая, -ае.
Які мае вялікую магутнасць (пра маторы, машыны, механізмы).
М. трактар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маласі́льны, -ая, -ае.
Які мае невялікую магутнасць, сілу; слабы.
М. рухавік.
|| наз. маласі́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мо́щность в разн. знач. магу́тнасць, -ці ж.;
мо́щность го́лоса магу́тнасць го́ласу;
мо́щность у́гольного пласта́ магу́тнасць ву́гальнага пласта́;
мо́щность электроста́нции магу́тнасць электраста́нцыі;
рабо́тать на по́лную мо́щность працава́ць на по́ўную магу́тнасць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
могу́честь магу́тнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
могу́щественность магу́тнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
могу́щество ср. магу́тнасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
wattage [ˈwɒtɪdʒ] n. phys. магу́тнасць у ва́тах
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
индика́торный техн., хим. індыка́тарны;
индика́торная мо́щность індыка́тарная магу́тнасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)