Гейгера-Мюлера лічыльнік 4/370

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЧЫ́ЛЬНІК ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,

электравымяральная прылада для ўліку выпрацаванай (адпушчанай) або спажытай актыўнай і рэактыўнай электраэнергіі за пэўны прамежак часу. У ланцугах пастаяннага току (электрыфікаваны чыг. транспарт, электролізныя ўстаноўкі) выкарыстоўваюцца Л.э. магнітаэл., фера- і электрадынамічнай, электралітычнай сістэм, у ланцугах пераменнага току (прамысл. электрапрывод, асвятляльныя сеткі, камунальныя спажыўцы) — індукцыйныя і электронныя.

Л.э. бываюць аднафазныя (1-элементныя) і трохфазныя (2- і 3-элементныя). У эл. сетках напружаннем да 1 кВ уключаюцца паслядоўна ў ланцуг або праз трансфарматары току, вышэй за 1 кВ — праз трансфарматары напружання і току. Найб. пашыраны Л.э. індукцыйнай вымяральнай сістэмы, маюць ланцугі току і напружання. Токі, якія працякаюць па гэтых ланцугах, ствараюць у электрамагнітах пераменныя магн. патокі Фu і Фi. У выніку ўзаемадзеяння патоку Фu з віхравымі токамі, якія наводзяцца ў дыску патокам Фi узнікае вярчальны момант. Колькасць абаротаў рухомай ч. лічыльніка прапарцыянальна спажытай энергіі, што паказвае лічыльны механізм, злучаны з воссю дыска.

М.​А.​Караткевіч.

Індукцыйны аднафазны лічыльнік электрычны: 1, 2 — электрамагніты паслядоўнага і паралельнага ланцуга; 3 — лічыльны механізм; 4 — тармазны магніт; 5 — алюмініевы дыск; 6 — нагрузка; U — напружанне; Фi Фu — магнітныя патокі, што ствараюцца токам нагрузкі і токам у ланцугу напружання.

т. 9, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫШТАЛІ́ЧНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,

прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў; цвердацелая іанізацыйная камера. Прынцып дзеяння К.л. заснаваны на ўзнікненні пад уздзеяннем выпрамяненняў прыкметнай электраправоднасці дыэлектрыкаў. Пры праходжанні праз крышталь (напр., сульфіду кадмію) іанізавальныя часціцы выклікаюць у ім утварэнне носьбітаў зараду (электронаў і дзірак), якія пад уздзеяннем знешняга эл. поля рухаюцца да адпаведных электродаў. Асобная іанізавальная часціца выклікае ў ланцугу К.л. кароткачасовы імпульс, які пасля ўзмацнення рэгіструецца лічыльнай прыладай. Гл. таксама Паўправадніковы дэтэктар.

Блок-схема крышталічнага лічыльніка 1, 3 — электроды; 2 — крышталь; 4 — узмацняльнік; 5 — рэгістравальная апаратура.

т. 8, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лічыльнік электрычнай энергіі 5/89; 6/414; 11/428

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

а́льфа-лічы́льнік м. фіз. lphazähler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

счётчик

1. (лицо, подсчитывающее что-л.) лічы́льнік, -ка м.;

2. (прибор) лічы́льнік, -ка м.;

электри́ческий счётчик электры́чны лічы́льнік;

счётчик такси́ лічы́льнік таксі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таксо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічны лічыльнік у таксі для ўліку яго работы і паказання кошту аплаты за праезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цепламе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор, лічыльнік для вызначэння колькасці цеплаты, якую атрымлівае спажывец з цеплафікацыйнай сеткі.

|| прым. цепламе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

meter1 [ˈmi:tə] n.

1. лічы́льнік;

an electricity/gas meter электры́чны/га́завы лічы́льнік;

a parking meter лічы́льнік на аўтастая́нцы

2. AmE = metre

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Geiger counter [ˈgaɪgəˌkaʊntə] n. phys. лічы́льнік Ге́йгера

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)