алфави́ тно-цифрово́ й алфаві́ тна-лі́ чбавы .
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
digital
[ˈdɪdʒətəl]
adj.
лі́ чбавы , дыгіта́ льны
digital clock — лі́ чбавы гадзі́ ньнік
digital camera — лі́ чбавы фотаапара́ т
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
numé risch a лі́ чбавы , лі́ кавы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
DVD [ˌdi:vi:ˈdi:] comput. (скар. ад digital videodisc/digital versatile disc ) лі́ чбавы ўніверса́ льны дыск
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Mé sszahl f -, -en пака́ зчык (лічбавы )
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
код , -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Сістэма ўмоўных абазначэнняў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.
Тэлеграфны к.
Лічбавы к.
○
Генетычны код (спец. ) — паслядоўнасць размяшчэння матэрыяльных носьбітаў спадчыннасці (генаў), якая перадаецца ад пакалення да пакалення.
|| прым. ко́ давы , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
і́ ндэкс , ‑а, м.
1. Паказальнік, спіс, пералік чаго‑н. Індэкс імён. Індэкс тавараў. Індэкс геаграфічных назваў.
2. Лічбавы паказчык, які выражае ў працэнтах паслядоўныя змены якой‑н. эканамічнай з’явы. Індэкс кошту жыцця. Індэкс цэн.
3. У матэматыцы — лічбавы або літарны паказальнік унізе літары, якая ўваходзіць у матэматычны выраз, каб адрозніць яго ад іншых, напрыклад: a5 , xn .
4. Спец. Умоўнае абазначэнне звычайна ў выглядзе спалучэння лічбаў або літар, якое надаецца кніжным раздзелам у бібліятэчнай класіфікацыі.
[Лац. index.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́ ндэкс , -а, мн. -ы, -аў, м. (спец. ).
1. Паказальнік, спіс чаго-н.
І. геаграфічных назваў.
І. імён.
2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.
І. прамысловай вытворчасці.
І. аптовых цэн.
3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.
Паштовы і.
|| прым. і́ ндэксны , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
І́ НДЭКС (ад лац. index паказальнік, спіс),
1) пералік чаго-н.
2) Умоўнае абазначэнне (лічбавае, літарнае ці камбінаванае) у сістэме якой-н. класіфікацыі (напр. , паштовы І.).
3) Лічбавы паказчык, які выражае паслядоўныя змены якой-н. эканам. з’явы (напр. , індэкс інфляцыі, індэкс цэн ). Гл. таксама Індэкс у матэматыцы.
т. 7, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́ йтынг , -а, мн. -і, -аў, м.
1. Тое, што і рэйтынг-ліст (спец. ).
2. Індывідуальны лічбавы паказчык ацэнкі папулярнасці, аўтарытэту якой-н. асобы, арганізацыі, групы, іх дзейнасці, праграм, планаў, палітыкі ў пэўны час, а таксама ўвогуле ступень папулярнасці вядомага дзеяча.
Р. кіраўніка ўрада.
|| прым. рэ́ йтынгавы , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)