прагра́мна-лі́чбавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прагра́мна-лі́чбавы |
прагра́мна-лі́чбавая |
прагра́мна-лі́чбавае |
прагра́мна-лі́чбавыя |
| Р. |
прагра́мна-лі́чбавага |
прагра́мна-лі́чбавай прагра́мна-лі́чбавае |
прагра́мна-лі́чбавага |
прагра́мна-лі́чбавых |
| Д. |
прагра́мна-лі́чбаваму |
прагра́мна-лі́чбавай |
прагра́мна-лі́чбаваму |
прагра́мна-лі́чбавым |
| В. |
прагра́мна-лі́чбавы (неадуш.) прагра́мна-лі́чбавага (адуш.) |
прагра́мна-лі́чбавую |
прагра́мна-лі́чбавае |
прагра́мна-лі́чбавыя (неадуш.) прагра́мна-лі́чбавых (адуш.) |
| Т. |
прагра́мна-лі́чбавым |
прагра́мна-лі́чбавай прагра́мна-лі́чбаваю |
прагра́мна-лі́чбавым |
прагра́мна-лі́чбавымі |
| М. |
прагра́мна-лі́чбавым |
прагра́мна-лі́чбавай |
прагра́мна-лі́чбавым |
прагра́мна-лі́чбавых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ВІДЭАФАНАГРА́МА,
спецыяльны носьбіт з запісам відэаакустычнай інфармацыі. Мае дарожкі запісу — сляды (канаўкі ў носьбіце, намагнічаныя або наэлектрызаваныя вобласці і інш.), пакінутыя запісвальным прыстасаваннем на рухомым носьбіце ў працэсе запісу. Бывае аналагавая і лічбавая. Атрымліваецца пры запісе тэлевізійных сігналаў на магнітную стужку (напр., на відэамагнітафоне), аптычны дыск, кінаплёнку і інш. Выкарыстоўваецца для захоўвання і ўзнаўлення тэлевізійнай, кінатэлевізійнай і інш. інфармацыі. Гл. таксама Сігналаграма.
т. 4, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алфаві́тна-лі́чбавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
алфаві́тна-лі́чбавы |
алфаві́тна-лі́чбавая |
алфаві́тна-лі́чбавае |
алфаві́тна-лі́чбавыя |
| Р. |
алфаві́тна-лі́чбавага |
алфаві́тна-лі́чбавай алфаві́тна-лі́чбавае |
алфаві́тна-лі́чбавага |
алфаві́тна-лі́чбавых |
| Д. |
алфаві́тна-лі́чбаваму |
алфаві́тна-лі́чбавай |
алфаві́тна-лі́чбаваму |
алфаві́тна-лі́чбавым |
| В. |
алфаві́тна-лі́чбавы (неадуш.) алфаві́тна-лі́чбавага (адуш.) |
алфаві́тна-лі́чбавую |
алфаві́тна-лі́чбавае |
алфаві́тна-лі́чбавыя (неадуш.) алфаві́тна-лі́чбавых (адуш.) |
| Т. |
алфаві́тна-лі́чбавым |
алфаві́тна-лі́чбавай алфаві́тна-лі́чбаваю |
алфаві́тна-лі́чбавым |
алфаві́тна-лі́чбавымі |
| М. |
алфаві́тна-лі́чбавым |
алфаві́тна-лі́чбавай |
алфаві́тна-лі́чбавым |
алфаві́тна-лі́чбавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
computer [kəmˈpju:tə] n. comput. камп’ю́тар, электро́нная выліча́льная машы́на (ЭВМ);
computer graphics камп’ю́тарная гра́фіка;
computer hardware апара́тнае/тэхні́чнае забеспячэ́нне/аснашчэ́нне камп’ю́тара;
a computer program камп’ю́тарная прагра́ма;
computer software прагра́мнае забеспячэ́нне камп’ю́тара;
a digital (analogue) computer лі́чбавая (ана́лагавая) выліча́льная машы́на;
a hybrid computer ана́лага-лі́чбавая выліча́льная машы́на;
a personal computer персана́льны камп’ю́тар;
a portable computer партаты́ўны камп’ю́тар;
a satellite computer перыферы́йная ЭВМ
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мензу́ра
(лац. mensura = мерка)
1) мера рытмічнай працягласці ў сярэдневяковай многагалосай музыцы;
2) лічбавая характарыстыка пэўных параметраў музычных інструментаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бал
(фр. balle = шар)
1) адзінка вымярэння сілы якой-н. фізічнай з’явы, напр. ветру, землетрасення;
2) лічбавая ацэнка поспехаў (у школе, спорце).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
liczbowy
liczbow|y
1. лікавы; лічбавы;
gra ~a — лічбавая латарэя;
2. колькасны;
przewaga ~a — колькасная перавага
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЛІ́ЧБАВАЕ ТЭ́ЛЕБАЧАННЕ,
сістэма тэлебачання, у якой тэлевізійны сігнал выражаны паслядоўнасцю кодавых (лічбавых) камбінацый эл. імпульсаў. Адрозніваецца адсутнасцю назапашвання скажэнняў сігналу пры перадачы на вял. адлегласці, высокімі перашкодаўстойлівасцю і якасцю перадачы тэлевізійных відарысаў, магчымасцю апрацоўкі на ЭВМ і стварэння аўтаматызаваных комплексаў падрыхтоўкі тэлевізійных праграм.
Сігнал Л.т. патрабуе значнай прапускной здольнасці каналаў сувязі, і таму выкарыстоўваюць высокаэфектыўныя метады лічбавай мадуляцыі і сцісканне лічбавага патоку ў некалькі разоў, што забяспечвае, напр., у тэлевіз. вяшчанні перадачу некалькіх праграм звычайнай, а таксама высокай выразнасці ў паласе частот стандартнага тэлевізійнага канала. Аперацыі пры перадачы (перашкодаўстойлівае кадзіраванне, змяншэнне лішкавасці і інш.), прыёме (узмацненне, лічбавая апрацоўка, дэмадуляцыя) і відэазапісе ажыццяўляюцца над лічбавым тэлевіз. сігналам, які пераўтвараецца ў аналагавы сігнал перад узнаўленнем (напр., на экране кінескопа).
А.П.Ткачэнка.
т. 9, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СТРАВЫЯ ГРАФІ́ЧНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
комплекс апаратна-праграмных сродкаў увядзення, апрацоўкі, захоўвання і ўзнаўлення аптычных відарысаў.
Зыходны 2-мерны відарыс дыскрэтызуецца з дапамогай растравага сканера і пераўтвараецца ў лічбавы відарыс у выглядзе матрыцы элементаў (пікселаў). Для каляровых відарысаў дадаткова праводзіцца колерадзяленне і фарміруюцца асобныя матрыцы для кожнага з асн. колераў. Для такога пераўтварэння 3-мерных відарысаў найб. пашыраны метад сячэння зыходнага аб’екта паралельнымі плоскасцямі і фарміравання паслядоўнасці 2-мерных матрыц, а таксама метад 2-мернага растравага ўвядзення эквівалентных светлавых ліній на паверхні аб’екта. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах тэхн. зроку ў робататэхніцы, медыцыне, паліграфіі, лёгкай прам-сці і інш, Гл. таксама Лічбавая апрацоўка відарысаў.
На Беларусі Р.г.с. распрацоўваюцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
В.К.Ерахавец.
т. 13, с. 366
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бал
(фр. balle = шар)
1) адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы напр. ветру, землетрасення;
2) лічбавая ацэнка поспехаў (у школе, у спорце).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)