Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пе́кны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прыгожы. Пекныя ўзоры Тчэ кляноў задумны лістапад.Куляшоў.Панна Анэта мела чорныя, вельмі зваблівыя вочы і яшчэ больш зваблівыя, пекныя вусны.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАДЗІ́ННІК (лац. Horologium),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,9 візуальнай зорнай велічыні. У Паўн. паўшар’і відаць у паўд. шыротах. Найлепшы час назірання — лістапад. Гл. таксама Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апа́д, ‑у, М ‑дзе, м., зб.
Плады, што апалі з дрэў ад ветру, непагоды. Цябе любіў я і люблю, Мой звонкі лістапад, Вы ў грудзі, грукае ў зямлю Антонавак апад.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛАНЫ́НІ ((Bolognini) Маўра) (н. 28.6.1922),
італьянскі кінарэжысёр. Вучыўся ў Эксперым. цэнтры ў Рыме. Майстар экранізацый твораў італьян. і франц. л-ры: «Бурная ноч» П.Пазаліні (1959), «Недарэчны дзень» А.Маравія (1960), «Цудоўны лістапад» Э.Паці (1968), «Пармскі манастыр» Стэндаля (1980, тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНТ ((Kent) Рокуэл) (21.6.1882, г. Тарытаўн, ЗША — 13.3.1971),
амерыканскі мастак, пісьменнік, прадстаўнік амер. рэалізму. Ганаровы чл.АМСССР (1962). Скончыў Калумбійскі ун-т, вучыўся жывапісу ў У.М.Чэйза і Р.Хенры (1909). Шмат вандраваў па Пн ЗША і інш. краін. Уражанні ад паўн. прыроды і побыту жыхароў адлюстроўваў у маст. і літ. творах. Рабіў антыфаш. плакаты і карыкатуры. Ілюстраваў уласныя кнігі, амер., зах.-еўрап., рус. аўтараў. Сярод жывапісных твораў: «Працаўнікі мора», «Зіма» (абодва 1907), «Вяртанне паляўнічага. Паўночная Грэнландыя» (1933), «Лістапад у Паўночнай Грэнландыі», «Поўнач» (1935—37), «Рака Осейбл. Зіма» (1960) і інш. Аўтар кніг, напісаных на аснове сваіх падарожжаў: «У дзікім краі» (1920), «Курс N by Е» (1930), «Саламіна» (1935), «Пра людзей і горы» (1959), «Грэнландскі дзённік» (1962), а таксама аўтабіягр. «Гэта маё ўласнае» (1940), «Гэта я, Божа!» (1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
залаці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Колерам падобны да золата; з бліскуча-жоўтым адлівам. Залацістыя зоры. □ Лістапад залацістым лісцем у лясах засыпае паляны.Машара.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных, заалагічных і мінералагічных назваў. Залацістая папараць. Залацісты тапаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭФАЛІЯ́НТЫ,
хімічныя рэчывы, што паскараюць ападанне лісця ў раслін. Д. стымулююць утварэнне этылену — прыроднага рэгулятара росту, які садзейнічае фарміраванню аддзяляльнага слоя ў аснове чаранка, што выклікае ападанне лісця (штучны лістапад). Д. з’яўляюцца некат. дэсіканты (хларат магнію, хларат-хларыд кальцыю). Выкарыстоўваюць Д. для перадуборачнага пазбаўлення ад лісця (дэфаліяцыя) на пасевах бавоўніку, бульбы, насеннага лубіну і інш.с.-г. раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТАПА́ДНЫЯ ЛЯСЫ́,
лясныя фармацыі з лістападных раслін, якія скідваюць лісце ў неспрыяльны для вегетацыі перыяд. Характэрныя для лясных зон умераных кліматычных паясоў, дзе прадстаўлены драбналістымі і шыракалістымі лясамі, якія скідваюць лісце ў халодную пару года; у субэкватарыяльных і трапічных кліматычных паясах Л л. прадстаўлены сезоннымі трапічнымі лясамі, якія скідваюць лісце ў сухі перыяд.Гл. таксама Лістапад.