Разм. Тое, што і ляднік. Калісьці, да ледавіка, клімат тут [на Беларусі] быў вельмі цёплы.В. Вольскі.У адным месцы ледавік пакінуў велізарную строга сіметрычную гару, быццам насыпаў курган нейкаму казачнаму багатыру.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
glacier
[ˈgleɪʃər]
1) ледаві́к -а́m.
2) лядні́к ледніка́m., гле́тчар -а m. (паўзу́чы лёд у гара́х)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
уме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. умёрз, умерзла; зак.
1.ушто. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі. Змяніўся клімат, і ляднік пачаў раставаць. Камяні, што .. умерзлі ў яго цела, аселі на зямлі і ўтварылі .. узгоркі і грады.Гавеман.Там-сям у жолабе былі прыкметы кавалачкі асінавай кары. Адны ўмерзлі ў лёд, другія ляжалі на паверхні.Мяжэвіч.
2.без дап. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен.Капыловіч.Нават узімку, як умерзне балота, не едуць навакольныя мужчыны высечы дроў.Жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Рухаючыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. — Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы.Гартны.На самалёт насунулася рэдкая імжа з дробных пясчынак.Шыцік.//перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.). Неяк адразу насунулася асенняя ноч.Грахоўскі.Было маленства, а пасля яго адразу насунулася сталасць.Чарнышэвіч.
2. Рухаючыся, закрыць, засланіць сабою. Некалі, тысячагоддзі назад, шумелі тут трапічныя лясы. Потым насунуўся ляднік, усё жывое замерла.Навуменка.Дзень быў няроўны: то пасвятлее, то зноў насунуцца нізкія кужэльныя хмары.Мележ.// Ссунуўшыся, закрыць сабой што‑н. На дзвюх табурэтках, захутанае ў цёплую коўдру, варушылася малое. З-пад хусткі, што насунулася яму на тварык, ружавеў носік.Гаўрылкін.
3.Разм. Нечакана апынуцца перад кім‑, чым‑н., наткнуцца, наскочыць на каго‑, што‑н. Адразу тры аўтамашыны насунуліся адна на адну.Новікаў.Стаяла такая цемра, што хоць на ваўка насунься.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)