Лябёдка для спуску і падымання якара, размешчаная ў насавой частцы судна.
[Гал. braadspil.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лебёдушкаласк., фольк.лябёдка, -кі ж.; галу́бка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
се́йнерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сейнера. Сейнерная лябёдка.// Які ажыццяўляецца з дапамогай сейнера. Сейнерная лоўля рыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяга́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для выцягвання чаго‑н. (цяжкасцей, грузаў і пад.). Цягальная машына. Цягальная лябёдка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕБЯДА́, Лябёдка,
рака ў Шчучынскім і Лідскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 67 км. Пл. вадазбору 791 км². Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага р-на, цячэ па Лідскай раўніне. Асн. прытокі: Касцянеўка, Жалудзянка (справа), Жужма, Шкардзянка, Голдаўка (злева). У верхнім цячэнні называецца Лябёдка. Даліна трапецападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Пойма нізкая, двухбаковая, большай ч. забалочаная, шыр. 500—700 м. Рэчышча звілістае, на працягу 20,4 км каналізаванае, шыр. яго ад 8—12 м у вярхоўі да 15—25 м у ніжнім цячэнні. Берагі стромкія і абрывістыя. У пойме меліярац. каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кабеста́н, ‑а, м.
Лябёдка з вертыкальным барабанам, якая выкарыстоўваецца для падцягвання суднаў да берага, падымання якара, на манеўровых чыгуначных пуцях і пад.
[Фр. cabestan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́шпіль
(гал. braadspil)
лябёдка на судне для спуску і падымання якара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРА́ШПІЛЬ (галанд. braadspil),
лябёдка з гарыз. валам для пад’ёму якара, падцягвання судна з дапамогай тросаў да прычала (пірса, сценкі) пры яго швартоўцы. Бываюць ручныя, паравыя, эл. і гідраўлічныя. На вял.ваен. караблях замест брашпіля ўстанаўліваецца шпіль — механізм лябёдачнага тыпу з верт. валам і пераважна эл. прыводам.