digit [ˈdɪdʒɪt] n.

1. math., comput. люба́я лі́чба ад 0 да 9

2. anat. па́лец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kochanka

ж.

1. каханая, любая; прысуха;

2. каханка, палюбоўніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АКТЫ́Ў,

1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах. краін і дзелавая рэпутацыя.

2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння.

3) Перавышэнне даходаў над расходамі ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.).

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заўжды́, прысл.

Заўсёды. Любая нам праца заўжды па плячу. Астрэйка. І ніколі ніхто Нас не зможа спыніць, Бо заўжды наша партыя з намі! Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарш, ‑у, м.

Здробненае мяса для прыгатавання розных відаў ежы. Свіны фарш. Гатаваць фарш для катлет. // Любая дробна нарэзаная начынка. Грыбны фарш. Маркоўны фарш.

[Фр. farce ад лац. farcio — начыняю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thereof [ˌðeərˈɒv] adv. fml гэ́тага, таго́; з таго́, з гэ́тага;

any part thereof люба́я яго́ ча́стка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ми́лая сущ. мі́лая, -лай ж., лю́бая, -бай ж.; (возлюбленная — ещё) каха́ная, -най ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІЖНАРО́ДНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ЮРЫ́СТАЎ-ДЭМАКРА́ТАЎ (МАЮД; International Association of Democratic Lawyers),

міжнародная няўрадавая арг-цыя. Створана ў кастр. 1946 па ініцыятыве франц. юрыстаў — удзельнікаў руху Супраціўлення на Міжнар. канферэнцыі юрыстаў — удзельнікаў барацьбы з ням.-фаш. захопнікамі. Задачы МАЮД: спрыянне развіццю кантактаў паміж юрыстамі розных краін, вывучэнню і ажыццяўленню дэмакр. прынцыпаў у міжнар. адносінах, абарона дэмакр. правоў і свабод, выступленне супраць спроб абмежавання незалежнасці народаў, розных форм каланіяльнага прыгнёту. Членамі арг-цыі могуць быць любая асацыяцыя юрыстаў (нац. або міжнар.), любая асоба, якая мае юрыд. адукацыю, займае юрыд. пасаду, прымае і падзяляе мэты і задачы асацыяцыі.

МАЮД аб’ядноўвае арг-цыі юрыстаў з 85 краін, у т. л. з Рэспублікі Беларусь. Мае кансультатыўны статус пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН і ЮНЕСКА. Вышэйшы орган — Кангрэс, у перыяд паміж кангрэсамі — Савет МАЮД, які збіраецца раз у год. Друкаваны орган — час. «Revue de droit contemporain» («Агляд сучаснага права», на англ. і франц. мовах). Штаб-кватэра ў Бруселі (Бельгія).

Г.​А.​Маслыка.

т. 10, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sweet1 [swi:t] n.

1. BrE цуке́рка

2. сало́дкая стра́ва, дэсе́рт;

What’s for the sweet? Што на дэсерт?

3. pl. sweets асало́да;

the sweets of success ра́дасці по́спеху

4. infml, dated дарага́я, лю́бая;

my sweet мая́ дарага́я; ма́я лю́бая (зваротак)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

darling1 [ˈdɑ:lɪŋ] n. дарагі́; дарага́я; мі́лы; мі́лая; лю́бы; лю́бая; каха́ны; каха́ная;

the darling of fortune улюбёнец лёсу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)