падса́к, ‑а, м.

Тое, што і сак (у 2 знач.). Па вуліцы прайшоў стары з вудамі і падсакам. Ляўданскі. Лешч! — у адзін голас ускрыкнулі здзіўленыя настаўнік і тэхнік. — Хапай падсак, падсакам яго! Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Brsse f -, -n, Brssen m -s, -, Brchse f -, -n заал. лешч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАЎПРАХАДНЫ́Я РЫ́БЫ,

экалагічная група рыб, для якой характэрна размнажэнне ў прэсных водах, кармленне (нагул) — у саланаватых водах перадвусцевых раёнаў мора. П.р. займаюць прамежкавае становішча паміж жылымі і прахаднымі рыбамі. На Беларусі да П.р. патэнцыяльна належаць лешч, сазан, сом, судак, чахонь, некат. сігі і інш., хоць яны пастаянна жывуць у прэснаводных унутр. вадаёмах.

т. 12, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нікольніклешч, які нерасціцца ў сярэдзіне мая’ (Жук.). Ад Школа ’царкоўнае свята ў гонар святога Міколы-цудатворца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЗЁРНА-РАЧНЫ́Я РЫ́БЫ,

віды рыб, аднолькава характэрныя для іхтыяфауны азёраў і рэк. Пашыраны па ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі 24 віды: акунь звычайны, аўсянка, бычок-падкаменшчык (гл. Падкаменшчыкі), верхаводка, вугор еўрапейскі, гарчак, гусцяра, джгір звычайны, жэрах, колюшкі (2 віды), карась, лешч, лінь, мянтуз, плотка, пячкур, сом звычайны, судак, уюн, краснапёрка, шчупак, шчыпоўка, язь. Большасць маюць прамысл. значэнне.

т. 1, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скача́г ‘малы язь’ (ТС). Паводле Усачовай (Слав. ихт. терм., 73), да скакаць (гл.), бо можа выскокваць з вады, параўн. рус. лету́н ‘дробны лешч’; суф. ‑аг < ‑ак?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗІМАВА́ЛЬНАЯ Я́МА,

месца масавай зімоўкі рыб у рэках і азёрах. У стаячых вадаёмах З.я. найчасцей размяшчаюцца насупраць або ніжэй вусцяў рэк і ручаёў, што ўпадаюць у вадаёмы, у месцах выхаду падводных крыніц; у праточных — рыбы зімуюць на глыбокіх месцах з павольным цячэннем. На Беларусі ахоўваюцца 215 З.я., збор у якіх найбольш уласцівы рыбам сям. карпавых (лешч, гусцяра, плотка і інш.). У вызначаных З.я. штогод з 1 кастр. да 15 крас. забараняецца рыбная лоўля.

т. 7, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ласко́тка ’гусцяра, Blicca Bjoerkna L.’ (Інстр. 2), ласкугок ’падлешчык’ (Бяльк.), ’лешч вагою менш аднаго фунта’ (Дэмб. 1). Магчыма, аснова звязана з ласкут (гл.). Параўн. таксама ласкір (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́скаўкалешч, Abramis brama, L.’ (Крыв.), укр. плесканка. плескавшу ’рыба Abramis argyrolenca’, самбарск. pleskawka ’тс’. чэш. pleskač, славац. р! і es kac, балг. пляскатай. Да асновы piešk-, параўн. плёскатам пляскаць, у тым ліку ’нераставаць’: рыба прыскочыць (ЛА, 1). Параўн. каментарый да славац. трэнчынск. таіў pleskač — “v miestach nerestenia robią vel’ky čl’apot (’плёскат, лапатанне’), plieskanie” (Этимология–1978, 87). Гл. таксама Махэк₂, 120. Паводле Каіаміец (Рыбы, 67), другаснае ўтварэнне на базе першасных *leščati, Vjaščati гукапераймальнага паходжання, параўн. лешч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Не зусім разумны, крыху дурны. Бывалі такія выпадкі, калі які-небудзь дурнаваты язь або лешч, уцякаючы «на ваду», трапляў у сетку. Колас. // Які выражае разумовую абмежаванасць, тупасць. Руды, калматы Ігнат, хутка пасалавеўшы, упяўшы дурнаватыя вочы ў стол, амаль увесь час маўчаў — не дарма далі мянушку — Барак! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)