семачо́к, ‑чку, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства першакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінегало́вік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства парасонавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаўраві́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Паўднёвая вечназялёная лекавая расліна сямейства ружакветных з пахучым лісцем і пладамі, якія нагадваюць вішні.

|| прым. лаўравішнёвы, -ая, -ае.

Лаўравішнёвыя кроплі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МЕЛІ́СА (Melissa),

род кветкавых раслін сям. губакветных. 3—4 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана і культывуецца М. лекавая, або мята лімонная (M. officinalis).

Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 45—125 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, галінастыя. Лісце чаранковае, яйцападобнае. Кветкі дробныя, белыя, жаўтаватыя, ружовыя ў кальчаковых суквеццях у пазухах лісця. Плод — арэшак. Лісце і верхавінкі парасткаў М. лекавай маюць эфірны алей з пахам лімона. Выкарыстоўваецца ў вінаробнай, парфумернай і фармацэўтычнай прам-сці. Лек., харч. (прыпраўная), эфіраалейная і меданосная расліна.

Меліса лекавая.

т. 10, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рудзяне́ц, ‑нца, м.

Травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з бледнажоўтымі кветкамі; бародаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвінтарэ́й, ‑ю, м.

Травяністая лекавая расліна сямейства гарычкавых з ярка-ружовымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫ́МНІЦА (Fumaria),

род кветкавых раслін сям. дымніцавых. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 3 віды: Д. лекавая (F. officinalis), трапляецца ўсюды як пустазелле; Ваяна (F. vaillantii), вельмі рэдкі від, расце на мелавых агаленнях; казіная (F. capreolata), трапляецца зрэдку як здзічэлая.

Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным прамастойным сцяблом і стрыжнёвым коранем. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шызае, нібы дымчатае (адсюль назва), або зялёнае. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, радзей белыя, з кароткімі шпорцамі, сабраныя ў гронкі. Плод арэшкападобны. Лек. (мачагонны, жаўцягонны, патагонны, узбуджаны і танізоўны сродак) і фарбавальныя расліны. Ядавітыя (маюць фумаравую к-ту, алкалоід фумарын).

Дымніца лекавая.

т. 6, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чальча́к, ‑у, м.

Адна- або шматгадовая травяністая меданосная і лекавая расліна сямейства чальчаковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывако́ст, -у, М -сце, м.

Шматгадовая лекавая травяністая расліна сямейства бурачнікавых з вялікім лісцем і трубчастымі кветкамі фіялетавага, бэзавага або блакітнага колеру, якая расце ў сырых мясцінах.

|| прым. жывако́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́мнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных, вядомая як лекавая, меданосная і фарбавальная.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)