фарма́льна-лагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фарма́льна-лагі́чны фарма́льна-лагі́чная фарма́льна-лагі́чнае фарма́льна-лагі́чныя
Р. фарма́льна-лагі́чнага фарма́льна-лагі́чнай
фарма́льна-лагі́чнае
фарма́льна-лагі́чнага фарма́льна-лагі́чных
Д. фарма́льна-лагі́чнаму фарма́льна-лагі́чнай фарма́льна-лагі́чнаму фарма́льна-лагі́чным
В. фарма́льна-лагі́чны (неадуш.)
фарма́льна-лагі́чнага (адуш.)
фарма́льна-лагі́чную фарма́льна-лагі́чнае фарма́льна-лагі́чныя (неадуш.)
фарма́льна-лагі́чных (адуш.)
Т. фарма́льна-лагі́чным фарма́льна-лагі́чнай
фарма́льна-лагі́чнаю
фарма́льна-лагі́чным фарма́льна-лагі́чнымі
М. фарма́льна-лагі́чным фарма́льна-лагі́чнай фарма́льна-лагі́чным фарма́льна-лагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

функцыяна́льна-лагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. функцыяна́льна-лагі́чны функцыяна́льна-лагі́чная функцыяна́льна-лагі́чнае функцыяна́льна-лагі́чныя
Р. функцыяна́льна-лагі́чнага функцыяна́льна-лагі́чнай
функцыяна́льна-лагі́чнае
функцыяна́льна-лагі́чнага функцыяна́льна-лагі́чных
Д. функцыяна́льна-лагі́чнаму функцыяна́льна-лагі́чнай функцыяна́льна-лагі́чнаму функцыяна́льна-лагі́чным
В. функцыяна́льна-лагі́чны (неадуш.)
функцыяна́льна-лагі́чнага (адуш.)
функцыяна́льна-лагі́чную функцыяна́льна-лагі́чнае функцыяна́льна-лагі́чныя (неадуш.)
функцыяна́льна-лагі́чных (адуш.)
Т. функцыяна́льна-лагі́чным функцыяна́льна-лагі́чнай
функцыяна́льна-лагі́чнаю
функцыяна́льна-лагі́чным функцыяна́льна-лагі́чнымі
М. функцыяна́льна-лагі́чным функцыяна́льна-лагі́чнай функцыяна́льна-лагі́чным функцыяна́льна-лагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

«Квадрат лагічны» 5/533; 10/108

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лагічны націск 6/238; 7/449

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лагічны аналіз 1/312, 326; 7/468; 9/98

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лагічны пазітывізм 1/297, 312, 326; 3/30; 7/468; 11/455

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лагічны сінтаксіс 5/448; 6/238; 7/83, 152; 9/481; 10/542, 543

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГІ́ЧНЫ ПАЗІТЫВІ́ЗМ,

кірунак неапазітывізму, які сфарміраваўся ў 1920-я г. на базе Венскага гуртка. Яго тэарэт. вытокі ў вучэнні Э.Маха і Р.Авенарыуса аб «непасрэдна дадзеным» у вопыце суб’екта, логіка-гнасеалагічнай мадэлі ведаў Б.Расела і Л.Вітгенштэйна і інш. Адна з асн. задач Л.п. — матэматызацыя і фармалізацыя ведаў. Метад фармалізацыі прадстаўнікі Л.п. пашырылі і на філасофію, спрабуючы ачысціць яе ад метафізікі (г. зн. абстрактных, лагічна не абгрунтаваных палажэнняў) і зрабіць навуковай. Для гэтага выкарыстоўваўся т. зв. прынцып верыфікацыі (вызначэння сапраўднасці навук. сцвярджэнняў), які трактаваўся ў духу суб’ектывізму і канвенцыяналізму. У 2-й пал. 1930-х г. пасля пераезду ў ЗША асн. прадстаўнікоў Л.п. іх вучэнне часткова перагледжана, але захавала сваю суб’ектыўна-ідэалістычную сутнасць і стала больш вядома як лагічны эмпірызм. З 1960-х г. Л.п. перастаў існаваць як самастойны філас. кірунак.

Т.І.Адула.

т. 9, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГІ́ЧНЫ АТАМІ́ЗМ,

вучэнне аб рэчаіснасці, паводле якога свет уяўляе сабой сукупнасць толькі знешне звязаных паміж сабой атамарных (якія не маюць састаўных частак) фактаў. Распрацавана Б.Раселам і Л.Вітгенштэйнам у пач. 20 ст. Тэарэт. вытокі Л.а. — неэўклідава геаметрыя, матэматыка, розныя сістэмы фармальнай логікі. Праграма Л.а. прадугледжвала пабудову «лагічна дасканалай мовы» на ўзор лагічнай мовы. Сутнасць пераўтварэнняў у адносінах да мовы зводзілася да распрацоўкі элементарных, простых, далей не раскладальных у сэнсавых адносінах сказаў — своеасаблівых «атамаў» мовы, сапраўднасць якіх можна было б лёгка пацвердзіць эмпірычным шляхам. Распрацоўкі Л.а. былі выкарыстаны Венскім гуртком, адыгралі пазітыўную ролю ў развіцці логікі.

Літ.:

Козлова М.С. Философия и язык. М., 1972;

Современная буржуазная философия. [Ч. 2]. М., 1978.

Т.І.Адула.

т. 9, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГІ́ЧНЫ ЗАКО́Н,

любое сапраўднае лагічнае сцвярджэнне. Да Л.з. адносяцца законы логікі выказванняў (напр., закон несупярэчнасці, закон выключанага трэцяга, закон ускоснага доказу) або логікі прэдыкатаў. Напр., у выраз «няправільна, што р і не-р адначасова верныя» (закон несупярэчнасці) замест пераменнай р трэба падставіць выказванне; усе вынікі такіх падстановак уяўляюць сабой сапраўдныя выказванні (напр., «няправільна, што 11 — просты лік і разам з тым не з’яўляецца простым»). Кожная з лагічных сістэм утрымлівае бясконцае мноства Л.з. і ўяўляе сабой абстрактную знакавую мадэль, якая дае апісанне якога-н. пэўнага фрагмента або тыпу разважанняў. На фармалізаванай мове логікі ўсякі яе закон — гэта заўсёды сапраўдная, правільна пабудаваная формула; можна пабудаваць бясконцае мноства такіх формул, але Л.з. лічаць толькі тыя з іх, якія інтэрпрэтаваны на пазнаючае чалавечае мысленне. Гл. таксама Інтуіцыянізм.

В.М.Пешкаў.

т. 9, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)