э́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Выражаць пачуцці жалю, заклапочанасць захаплення і пад., вымаўляючы «эх». [Фрэйда:] — Прыходзіць гэта да мяне ... стары Сымон.., паглядае лагодна па баках і пачынае эхаць і гмы[к]аць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пава́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паважнага; важнасць, няспешнасць. Было спакойна і лагодна, Як бы сама прырода тая Паважнасць свята адчувае. Колас. Ветліва, аднак не трацячы афіцыйнасці і пасольскай паважнасць,.. [паслы] развіталіся і выйшлі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухмыльну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Усміхнуцца. — Як вас мы будзем велічаць? — спытала.. [Вера Пятроўна], лагодна ўхмыльнуўшыся і не спускаючы вачэй з новага шафёра. Кулакоўскі. [Жэня] крыва ўхмыльнулася, паўтарыла горка, насмешліва: — «Жонка»!.. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалпата́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалпатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Грамчэй і весялей трубіць.. [Пракоп] носам, больш лагодна прыслухоўваецца да шалпатання прусакоў у шчылінах, да шлёпання кропель з акна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сняжо́к, ‑носу, м.

Ласк. да снег; невялікі снег. Лагодна і роўна падае зверху сняжок. Бядуля. Сняжком, як пухам лебядзіным, Дарогі злёгку замяло. Бялевіч. На дварэ некалькі дзён стаяў марозік, а ўчора нават пацерушыў дробны сняжок. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружо́к, ‑жка, м.

1. Ласк. да друг (звычайна ў звароце). — Ну, што, дружок? Пусцім дымок? — казаў Галубовіч, лагодна усміхнуўшыся. Колас.

2. Адзін з распарадчыкаў у вясельным абрадзе. Хлопцы не адчынялі маладым вароты, пакуль дружок з завязаным наўкос ручніком не сышоў з воза. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм.

1. Затрымацца; памарудзіць. Ужо трэба было званіць на ўрок, хоць вучні толечкі выбеглі з класаў. Стары пабавіўся: хай пагуляюць, пабегаюць. Сабаленка.

2. Пагуляць, пазабаўляцца некаторы час. — Вось, калі ласка, падмацуйцеся трошкі, а дзеці няхай пабавяцца пару хвілінак, — лагодна сказала гаспадыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які бесперастанку лапоча, трапечацца; шумлівы. Абапал машыны цягнуліся вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, несціханыя лапатлівыя асіны. Мележ.

2. Схільны многа і бесперастанку гаварыць; балбатлівы. Клопікаў збіраўся .. вызверыцца на гэтае лапатлівае стварэнне [Любку], але афіцэр лагодна махнуў рукой. Лынькоў. // Несціханы, шумны, балбатлівы. Антон, стомлены лапатлівай .. гаворкаю, маўчыць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́зкі ’адхоністы, гладкі’ (ТС), ’пакаты, спадзісты (бераг ракі, возера)’, пласкі, пласкый ’тс’ (сен., слонім., ЛА, 2), стол., сен. плаская, кам., брэсц., кобр. плоска ’пакатая страха’ (ЛА, 4), плазам ’плоска’ (Нас.), плазаваты ’адхонны (пра страху)’: страха зусім плазма лежыць (ТС). З польск. płaski ’плоскі, роўны’, якія развіліся ў выніку пераносу значэння ’роўны, плоскі’ > ’лагодны, паступовы’, асабліва ў проціпастаўленні ’пакаты’ — ’стромы’. Параўн. ст.-польск. iść płozą ’паводзіць сябе лагодна, абачліва, бесканфліктна’. Параўн., відаць, запазычанае ст.-рус. плазь ’плоскасць, роўнае месца’ (XVП ст., Лексикон словено-латинский). Сюды ж маладз. плазёіі ’больш плоска’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усло́н, ‑а, м.

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце. Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесці з сяней доўгі ўслон. Навуменка. [Камісар] пераставіў услон бліжэй да дзверцаў і сеў. Сіняўскі. Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта, у шынялі паходным, Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)