Лапано́сы ’чалавек з шырокім, пляскатым носам’ (Касп., ТСБМ; кіраў., Нар. сл.; жлоб., Мат. Гом.), ’лапаносы, кірпаносы’ (Растарг.). Літ. lapanõsis ’той, у каго нос мае форму ліста’, параўн. šikšnósparnis lapanõsis ’шыраканосая лятучая мыш, Rhinolophus ferrum eguinum’. Магчыма, балтызм, аднак з прычыны неакрэсленасці арэала пашырэння лексемы ў літоўкай мове (адсутнасць дадатковых дадзеных) нельга дакладна вызначыць крыніцу. Сюды ж лапаноска ’водная птушка шыраканоска, Anas clypeata L.’ (Інстр. 2; слуц. Федз.–Доўб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірза́ты ’кірпаты’ (Ян.). Балтызм. Да літ. kīrsti ’рубіць, рэзаць’. Цікава супаставіць дзве групы літоўскіх лексем: kīrsti 1 ’рубіць, рэзаць’ — kīrsti 2 ’гарчыць’ (гэтыя значэнні традыцыйна звязваюцца — Фрэнкель, 258) і kīrpti 1 ’рэзаць, карпаць’ — kīrpti ’кіслець’ (таксама генетычна звязаныя значэнні — там жа, 257–258). Ад апошняга рэгулярна ўтварылася *kirpōtas, kirpanōsis, якое стала крыніцай бел. кірпаты, кірпаносы (як ад рус. корнатькурносый). Ад першага — кірзаты (Параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)