звалачы́ся сов., разг.

1. сбрести́;

каро́ва куды́сьці ~лакла́ся — коро́ва куда́-то сбрела́;

2. (отовсюду) сбрести́сь, сойти́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазыва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.

Разм. Той, чыім абавязкам з’яўляецца зазываць пакупнікоў, кліентаў. І ўсюды зазывалы кемныя Кудысьці запрашаюць вас. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

somewhere [ˈsʌmweə] adv. не́дзе, дзе-не́будзь, дзе́сьці; не́куды, куды́е́будзь, куды́сьці;

so me where else дзе-не́будзь у і́ншым ме́сцы

get somewhere infml ру́шыцца з ме́сца, рабі́ць по́спехі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

удалячы́нь, прысл.

Тое, што і удалечыню. Дзед, дайшоўшы да Чырвонай рэчкі, заўсёды здымае шапку і нейкі час стаіць у задуменні, пазіраючы кудысьці ўдалячынь. Шуцько. І вецер стэпавы, крылаты Нясе іх [дзяўчат] спевы ўдалячынь... Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Сабраць у складкі, маршчыны скуру на твары. Зазыба пацёр левай далоняй кончык шырокага носа, наморшчыў няголены твар. Чыгрынаў. Раптам вусаты дзядзька наморшчыў лоб, глянуў кудысьці за вазы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́дзе, не́дзя ’дзесьці; няма дзе’ (Сл. ПЗБ), (недзьзя) ’няма дзе, няма куды; дзесьці, у нейкім месцы’ (Мал.), ’дзесьці, у дакладна неакрэсленым месцы; няма дзе’ (ТС), не́дзе, не́дзе, не́йдзе ’дзесьці, кудысьці, у нейкім месцы; няма куды’ (Гарэц.), не́дзека ’дзесьці’ (Сцяшк., докш., Янк. Мат.). Гл. не́гдзе ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́дзе, прысл.

1. У нейкім, дакладна невядомым месцы; дзесьці.

Н. пачуўся стрэл.

2. з інф. Няма месца (дзе можна было б што-н. зрабіць, размясціцца і пад.).

Схавацца н.

3. з інф. Неадкуль (што-н. узяць, атрымаць і пад.).

Н. было напіцца.

4. Невядома куды, кудысьці.

Сысці н. з дому.

5. Ужыв. ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння.

Прыехалі н. к вечару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нябы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Адсутнасць быцця, існавання, жыцця. Лічаныя дні, а можа гадзіны аддзяляюць .. [Нявіднага] ад цёмнага, жудаснага ў сваёй пустаце і маўклівасці нябыту. Колас. Мяне кудысьці імчыць, як лісцінку. У жыццё? У нябыт? Бядуля.

•••

Адысці ў нябыт гл. адысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

З’есці снеданне; скончыць снедаць. [Юнак:] — Ах, як прыемна, Яўхім, зараз памыць рукі, паснедаць і паспаць. Пестрак. Паснедаўшы, Стафанковічы пачалі збірацца ў млын. Чорны. Я прачнуўся позна, гаспадары кудысьці сышлі, пакінуўшы запіску, як і чым паснедаць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Штурхаць адзін аднаго. Людзі.. кудысьці спяшаліся, пхаліся, таўкліся. Колас.

2. Адштурхвацца, упіраючыся ў што‑н. [Кандрат:] — Я з ворыва каня павёў паіць. Аж гляджу, Звончыкава старая выходзіць з хаты проста ў човен і пачынае пхацца да хмызоў. Караткевіч.

3. Зал. да пхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)