ВЕРАБ’ЁЎ Павел Віктаравіч

(н. 7.11.1958, в. Рабавічы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1983). Працаваў у раённым і рэсп. друку. З 1994 у газ. «Мінская праўда». Друкуецца з 1976. Аўтар паэтычных зб-каў «Крытычная маса» (1990) і «Цёмнае віно» (1995).

т. 4, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крыты́чны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які заключае ў сабе крытыку (у 1, 3 знач.), з’яўляецца крытыкай. Крытычныя заўвагі. Крытычны артыкул. Крытычная літаратура.

2. Здольны крытычна адносіцца да каго‑, чаго‑н. Крытычны розум. □ У гэтым абуджэнні крытычна[й] думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця. Колас.

•••

Крытычны апарат гл. апарат.

Крытычны рэалізм гл. рэалізм.

крыты́чны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў стане крызісу; пераломны. Крытычны момант хваробы. □ Той ўзрост, калі мінула трыццаць і такія грукаюць гады, што сталым хоць і не час лічыцца, ды назвацца нельга маладым, — той ўзрост крытычны, ў тым узросце ў сябе пытаюцца часцей: ці зрабіў, што мог бы ў маладосці, і якім імкненнем жыць далей? Русецкі.

2. Вельмі цяжкі, небяспечны. Крытычнае становішча. □ Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.

•••

Крытычная тэмпература гл. тэмпература.

Крытычны стан рэчыва гл. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stricture

[ˈstrɪktʃər]

n.

1) асуджэ́ньне, ганьбава́ньне, га́неньне n.; крыты́чная заўва́га

2) Med. звужэ́ньне (кана́лу, прато́кі ў аргані́зьме)

3) абмежава́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

decisive

[dɪˈsaɪsɪv]

adj.

1) нава́жаны, рашу́чы, стано́ўкі

2) выраша́льны

a decisive victory — выраша́льная перамо́га

3) крыты́чна ва́жны

a decisive moment — крыты́чная часі́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

заўва́га ж.

1. (краткое суждение о чём-л.) замеча́ние ср.;

крыты́чная з. — крити́ческое замеча́ние;

2. (наставление) замеча́ние ср., внуше́ние ср.;

3. (замечание к тексту) примеча́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

krytyczny

krytyczn|y

крытычны;

~a chwila — крытычны момант;

temperatura ~a фіз. крытычная тэмпература;

pacjent jest w stanie ~ym — пацыент знаходзіцца ў крытычным стане

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АПАЛЕСЦЭ́НЦЫЯ,

1) рассеянне святла калоіднай сістэмай. Інтэнсіўнасць рассеяння залежыць ад суадносін паміж памерамі часцінак і даўжынёй светлавой хвалі. Апалесцэнцыя назіраецца ў выглядзе конуса, які свеціцца на цёмным фоне, пры праходжанні святла праз калоідную сістэму, напр. табачны дым; крытычная апалесцэнцыя — у аптычна аднародных асяроддзях ва ўмовах фазавых пераходаў (памутненне раствораў палімераў каля крытычных т-р змешвання).

2) У мінералогіі аптычны эфект, найб. выразны ў паўпразрыстай разнавіднасці мінералу апал. Выяўляецца як малочна-белае ці перламутравае святло, якое адлюстроўваецца ад апалу, месяцовага каменю і некаторых інш. мінералаў.

т. 1, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ЙЛЯ ПУНКТ,

пункт мінімуму на ізатэрме рэальнага газу, адлюстраванай у каардынатах p — pV, дзе p — ціск газу, V — аб’ём, які займае газ. Названы ў гонар Р.Бойля. У наваколлі Бойля пункта невял. ўчасткі ізатэрмаў рэальнага газу можна разглядаць як адрэзкі гарыз. прамых — ізатэрмы ідэальнага газу. Лінія, што злучае Бойля пункты на асобных ізатэрмах, наз. крывой Бойля. Пункт гэтай крывой, што ляжыць на восі pV (p=0), вызначае т-ру Бойля TB=3,375TK, дзе TKкрытычная тэмпература. Пры т-рах T < TK магчыма поўнае звадкаванне газу, пры T < TB — частковае.

т. 3, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Hnweis

m -es, -e указа́нне, спасы́лка, намёк

krtischer ~ — крыты́чная заўва́га

inen ~ brngen* [gben*] — вы́казаць заўва́гу, зрабі́ць указа́нне

nter [mit] ~ auf etw. (A) — са спасы́лкай на што-н., спасыла́ючыся на што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГА́НСЛІК (Hanslick) Эдуард

(11.9.1825, Прага — 6.8.1904),

аўстрыйскі музыказнавец. Вучыўся ў Пражскім і Венскім (з 1856 выкладаў у ім) ун-тах. Трактатам «Аб музычна-прыгожым» (1854) пачаў дыскусію аб праграмнай і «чыстай» («абсалютнай») музыцы. Яго асн. ідэя — «муз. змест ёсць рух гукавых формаў» — сцвярджала муз. мастацтва як асобую, ізаляваную галіну духоўнай дзейнасці, пры тлумачэнні якой не прыдатныя немуз. асацыяцыі. Крытыкаваў палажэнне афектаў тэорыі і погляды франц. асветнікаў, што лічылі вызначальным пачаткам муз. выразнасці інтанацыі чалавечай мовы. Прынцыповы прыхільнік інструментальнай музыкі (у асн. І.С.Баха, венскіх класікаў, І.Брамса), адмоўна выказваўся аб рамантычнай праграмнай і опернай музыцы, пераважна Ф.Ліста і Р.Вагнера. Яго працы і крытычная дзейнасць стымулявалі паглыбленае вывучэнне ўнутр. заканамернасцей музыкі, у т. л. стварэнне тэорыі муз. стыляў Т.Рымана і Т.Адлера.

т. 5, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)