Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пралі́к, ‑у, м.
Памылка, промах, няўдача. Каму, як не .. [Чорнаму] былі добра відны шматлікія пралікі і прамашкі няспелых твораў нявопытных пачынаючых.Мележ.Кожны член партыі павінен умець крытычна ацэньваць зробленае, бачыць не толькі поспех, але і пралік, нявыкарыстаны рэзерв, каб заўтра ўлічыць упушчэнне і дасягнуць новай перамогі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАСТЫЯ́ ((Bastiat) Клод Фрэдэрык) (29.6.1801, Мугрон, каля г. Баёна, Францыя — 24.12.1850),
французскі вучоны-эканаміст. Прадстаўнік эканам. лібералізму 19 ст., адзін з аўтараў гармоніі інтарэсаў тэорыі. Асн. працы: «Эканамічныя сафізмы» (1846), «Эканамічныя гармоніі» (1849). Прыхільнік рыначнай эканомікі, свабоднага прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Сфармуляваў тэорыю вартасці, заснаваную на паняцці паслуг. Капіталізм разглядаў як гарманічнае грамадства, засн. на ўзаемным абмене паслугамі паміж прадпрымальнікамі і працоўнымі. Крытычна ставіўся да ідэй сацыялізму. У 2-й пал. 20 ст. яго погляды адрадзіліся як рэакцыя на посткейнсіянства і эканам. тэорыю марксізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kritisíerenvt крытыкава́ць (каго-н., што-н.), крыты́чна ста́віцца (да каго-н., чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск.sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск.sędzia ’суддзя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
taksować
незак.
1. таксаваць;
2.перан. ацэньваць; крытычна разглядваць;
taksować kogo wzrokiem — ацэньваць каго позіркам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МІ́ТЧЭЛ ((Mitchell) Маргарэт.) (8.11.1900, г. Атланта, штат Джорджыя, ЗША — 16.8.1949),
амерыканская пісьменніца; прадстаўнік т.зв. паўднёвай школы сучаснага амер. рамана. Па адукацыі журналіст. Аўтар гіст. рамана «Знесеныя ветрам» (1936, экранізацыя 1939) пра жыццё амер. Поўдня ў час грамадз. вайны 1861—65 і ў перыяд рэканструкцыі. У рамане крытычна асэнсоўваецца «паўднёвы міф» пра веліч плантатарскага Поўдня, пра высакароднасць і вытанчанасць паўд. джэнтльменаў, пра еднасць белых і чорных. Пасмяротна апублікавана кн. «Лісты Маргарэт Мітчэл пра «Знесеныя ветрам», 1936—1949» (1976).
1. Ачысціць сябе ад чаго‑н. Абтрапацца ад снегу.//(1і2ас.неўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, цяньку).
2.(1і2ас.неўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не падпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадкава́ныінепадко́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае падкоў. Настала зіма, галалёдзіца. Непадкаваны конь і кроку не ступіць. А падкоў няма.Жычка.
2.перан.Разм. Які не атрымаў ведаў у якой‑н. галіне. [Лабановіч:] — Бяда наша, Янка, у тым, што мы непадкаваныя, невялікая наша адукацыя, каб правільна падысці і крытычна паставіцца да праграмы розных палітычных партый.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ГРАМА́ДСКІ ГО́ЛАС»,
газета Беларускай часовай рады (БЧР) — паліт. аб’яднання польскай арыентацыі ў Зах. Беларусі. Выдавалася штотыднёва з 22.6.1924 да 28.1.1926 у Вільні на бел. мове. Крытычна ставілася да эміграцыйнага ўрада Бел.Нар. Рэспублікі і ўрада Сав. Беларусі, прапагандавала ідэю згуртавання грамадскіх сіл, адзінага нац. фронту. Памяркоўна крытыкавала палітыку польск. ўрада, асвятляла праблемы царквы на Беларусі. Змяшчала матэрыялы пра творчасць Я.Купалы, М.Багдановіча, пра стан бел. мастацтва, дзейнасць Бел. аб’яднанага т-ра, аб праблемах бел. мовы. Публікавала маст. творы і пераклады на бел. мову з інш. моў. З уздымам нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі спыніла сваё існаванне.