артэ́рыя, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.

1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца да розных органаў цела. Лёгачная артэрыя. Сонная артэрыя.

2. перан. Шлях зносін (асабліва водны). Транспартная артэрыя. □ Самая буйная рачная артэрыя Поўначы БССР — Заходняя Дзвіна. Прырода Беларусі.

[Грэч. atrēria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСТЭО́Н (ад грэч. osteon косць),

гаверсава сістэма, структурная адзінка кампактнага губкаватага рэчыва касцей пазваночных жывёл і чалавека. Утвараецца пры замяшчэнні храсткоў касцявой тканкай, што суправаджаецца іх разбурэннем, урастаннем у іх крывяносных сасудаў і адкладаннем вакол іх астэабластамі міжклетачнага рэчыва, якое пасля мінералізуецца. У выніку фарміруецца сістэма з 5—20 касцявых пласцінак, складзеных з калагенавых валокнаў, рознанакіраваных (пад вуглом) у кожнай з сумежных пласцінак, што надае косці высокую мех. трываласць. Пласцінкі канцэнтрычна акружаюць цэнтральны (гаверсаў) канал, праз які праходзяць крывяносны сасуд і нерв. валокны. У поласці паміж пласцінкамі месцяцца астэацыты. Сістэма рацыянальных трафічных канальцаў у астэоне забяспечвае жыўленне косці і сувязь (апастамоз) цэнтр. крывяносных сасудаў астэона з сасудамі надкосніцы і касцявога мозга. Паміж суседнімі астэонамі ёсць т.зв. ўставачныя, або прамежкавыя, касцявыя пласцінкі.

т. 2, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

der f -, -n

1) крывяно́сны сасу́д; ве́на, артэ́рыя; жы́ла

2) горн. жы́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

krwionośny

krwionośn|y

крывяносны;

naczynia ~e анат. крывяносныя сасуды;

układ ~y — крывяносная сістэма

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сосу́д м.

1. пасу́дзіна, -ны ж.;

2. биол., анат., бот. сасу́д, -да м.;

кровено́сный сосу́д крывяно́сны сасу́д;

сосу́ды расте́ний сасу́ды раслі́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жы́лакрывяносны сасуд’, ’частка зямной кары, запоўненая пародай або вадой’, ’асобны провад кабелю’. Рус., укр., балг., макед. жила, польск. żyła, в.-луж. žila, н.-луж. žyła, чэш. žila, славац. žila, славен. žíła ’жыла’, серб.-харв. жи̏ла ’галінка кораня, жыла, бізун’. Ст.-слав. жилакрывяносны сасуд’, ст.-рус., ст.-бел. (Скарына) жила ’тс’. Літ. gýsla, ст.-прус. ‑gislo (у складаным слове pettegislo), лат. dzīsla ’жыла’, арм. ǰil ’жыла’, лац. fīlum ’нітка, валакно, ткань; сухажылле’. І.‑е. *g​hīslo‑, адкуль балт., слав., а таксама арм. і лац. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 54–55; Мейе, Études, 420; БЕР, 1, 545; Скок, 3, 680; Тапароў, E–H, 250–251; Траўтман, 87, 90; Ачаран₂, 4, 127; Вальдэ-Гофман, 497; Эрну-Мейе, 235. Таго ж кораня жычка (гл. Брукнер, 669 і наст.). Махэк₂ (727), як і некаторыя іншыя, спрабуе пашырыць кола і.-е. роднасных слоў герм., у прыватнасці ням. Geissel ’бізун’, што, аднак, выклікае сумненні. Шанскі (1; Д, Е, Ж) не выключае (спасылаючыся на Пагодзіна, Следы, 276) магчымасці сувязі жыла з жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́на

(лац. vena)

крывяносны сасуд, які нясе кроў ад органаў і тканак да сэрца (параўн. артэрыя 1).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

артэ́рыя

(гр. arteria)

1) крывяносны сасуд, па якім кроў ад сэрца паступае ў розныя органы цела (напр. сонная а.);

2) перан. важны шлях зносін (транспартная а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артэ́рыя

(гр. arteria)

1) крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца ва ўсе часткі цела (параўн. вена);

2) перан. важны шлях зносін (напр. водныя артэрыі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

жылка ж.

1. разм. (крывяносны сасуд) Bltäderchen n -s, -;

2. бат. der f -, -n, Blttader f Blttrippe f -, -n;

3. (палоска ў горнай пародзе) der f -, -n;

4. перан. (здольнасць, схільнасць) Ader f -, -n;

паэты́чная жылка dchterische der

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)