гатава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Варыцца (пра ежу).

На пліце гатуецца крупнік.

У чайніку гатуецца вада (кіпіць).

2. да чаго або з інф. Рыхтавацца да чаго-н., да якой-н. дзейнасці (разм.).

Г. да вяселля.

|| зак. згатава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

grzanka

ж.

1. грэнка;

2. крупнік (гарачая гарэлка з мёдам)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Квасо́ўка ’кіслы крупнік’ (ТС, Ян., Вешт., Мат. Гом., З нар. сл., Сцяц., Бел. нар. сл.), ’кампот’ (Сцяшк. Сл.), ’страва з круп і сушанай садавіны’ (Нар. словатв.). Да квас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крупе́ня, ‑і, ж.

Тое, што і крупнік. Маці паставіла на стол міску з крупеняй. Корбан. Мяшаючы ў місцы лыжкай забеленую грэцкую крупеню, Антон і тут працягваў сваю размову: — Крупені сербануў бы во, піць не хацелася б. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суп м. суп, род. су́пу м.; (с крупой — ещё) кру́пнік, -ку м.; (мучной) заці́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скры́лік, ‑а, м.

Памянш. да скрыль; невялікі скрыль чаго‑н. для яды. Стол быў небагаты — тонкія скрылікі каўбасы на талерцы, падсмажаная на маргарыне бульба, крупнік, запраўлены кансервамі. Хадкевіч. Тонкія скрылікі бульбы зляталі з нажа ў гарачы тлушч. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гру́ца ’ячныя крупы, крупнік, каша’ (БРС. Нас., Шатал.). Запазычанне з польск. gruca ’тс’ (а гэта з ням. Grütze ’тс’). Запазычанне адносна новага часу (няма ў Булыкі, Запазыч.). Параўн. Слаўскі, 1, 363.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацу́какрупнік’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Не зусім ясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі лексем пасока (гл.) і цюрау якое з балт. моў (параўн. літ. tyrė ’каша’) — пра апошняе гл. Трубачоў (Slavia, 29, 1960, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Прыгатаваць для яды смажаннем; засмажыць або абсмажыць. Падсмажыць яечню. Падсмажыць каўбасу. Падсмажыць грыбоў. □ Андрэй звяртаўся да дзяўчыны за нарадай, як падсмажыць катлету ці зварыць крупнік. Дуброўскі. [Зося:] — Учарашняя [бульба] асталася яшчэ. Падасце ім. [Бацька:] — Халодную? Вазьмі падсмаж на масле. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перло́вый я́чны;

перло́вый суп я́чны кру́пнік (суп), панца́к;

перло́вая ка́ша я́чная ка́ша, гру́ца;

перло́вая крупа́ я́чныя кру́пы, панца́к, гру́ца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)