Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
АРЛО́ВІЧ (Валянцін Антонавіч) (н. 2.1.1947, в.Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, даследаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейна-аптычныя працэсы, стварыў высокаэфектыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЦЕ́НКІ,
вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Масква—Брэст. Цэнтр сельсавета і аграфірмы «Перамога». За 27 км на ПнУ ад г. Дуброўна, 110 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст.Краснае. 595 ж., 85 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІ (Уладзімір Рыгоравіч) (22.1.1920, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 21.7.1965),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Ленінградскае артыл. вучылішча. У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Рота аўтаматчыкаў на чале з капітанам М. вызначылася ў студз. 1944 у наступальных баях на ўчастку Пулкава—Краснае Сяло пад Ленінградам. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНЕНСКІ КАСЦЁЛ УШЭ́СЦЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 у в.Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Трохнефавая аднавежавая базіліка з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У цэнтры гал. фасада 3-ярусная чацверыковая званіца, умацаваная вуглавымі ступеньчатымі контрфорсамі з пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Гал. ўваход аформлены стральчатым парталам, над якім акно-ружа. Бакавыя фасады рытмічна члянёны здвоенымі вузкімі стральчатымі аконнымі праёмамі, нішамі і контрфорсамі ў прасценках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫРКО́ (Мікалай Паўлавіч) (н. 14.9.1935, в.Краснае Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд-вааўтамаб. дарог. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1986). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. навук. працы па аптымізацыі канструкцый лесавозных дарог і па дарожна-будаўнічых матэрыялах. Аўтар падручнікаў «Дарожнае грунтазнаўства з асновамі механікі грунтоў» (1977, з І.І.Леановічам) і «Сухапутны транспарт лесу» (1987).
Тв.:
Механика землянога полотна. Мн., 1975 (разам з І.І.Леановічам);
Эксплуатация автомобильных дорог и организация дорожного движения. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з лютага 1942 да лютага 1944 на тэр. Ваўкавыскага, часткова Поразаўскага і Свіслацкага р-наў, уваходзіла ў Беластоцкую абласную антыфашысцкую арганізацыю. Налічвала больш за 90 чал., складалася з пярвічных падп. ячэек, якія дзейнічалі ў Ваўкавыску, вёсках Карпаўцы, Каты, Краснае Сяло, Пекары, Петакі, Севашкі, Трунцы Ваўкавыскага, Грыцкі, Задворанцы, Раманаўцы Свіслацкага, Грынявічы і Міхайлы Поразаўскага р-наў. Падпольшчыкі вялі антыфаш. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, зрывалі планы акупантаў па рабаванні насельніцтва і вывазе моладзі ў Германію, учынялі дыверсіі, збіралі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты. У лютым 1944 гітлераўцы арыштавалі 19 патрыётаў, астатнія працягвалі барацьбу, некаторыя пайшлі да партызан. У в. Карпаўцы помнік падпольшчыкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНА́ЕВА ((дзявочае Хведасюк) Людміла Іосіфаўна) (н. 14.1.1936, г.Краснае Сяло Ленінградскай вобл., цяпер у межах г. С.-Пецярбург),
расійская спартсменка і трэнер (веславанне на байдарках). Засл. майстар спорту СССР (1964). Скончыла школу трэнераў пры Дзярж. ін-це фіз. культуры (1963, С.-Пецярбург). Педагог-выхавацель. Чэмпіёнка XVIII і XIX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка) па веславанні на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія) — на байдарцы-двойцы (к-2) з К.Курышка; бронз. прызёр на к-2 (з А.Серадзінай). Чэмпіёнка свету 1966 на к-1 і на байдарцы-чацвёрцы (к-4); 1970 на к-1; 1971 на к-1 і к-4; 1973 на к-4. Чэмпіёнка Еўропы 1961 на к-2 (з Н.Грузінцавай); 1965 на к-1 і к-4; 1967 на к-1, к-2 (з Серадзінай) і к-4. 19-разовая чэмпіёнка СССР (1960—62, 1964—68, 1970—73) на к-1, к-2 і к-4.