Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ МУНІЦЫПА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР «НО́ВАЯ О́ПЕРА».
Створаны ў 1991. Арганізатар, маст. кіраўнік і дырыжор Я.Колабаў. У рэпертуары пастаноўкі класічных опер, якія не ставіліся на рас. сцэне, а таксама арыг. трактоўкі вядомых твораў. Пастаўлены оперы «Марыя Сцюарт» Г.Даніцэці, «Двое Фаскары» Дж.Вердзі, «Валі» А.Каталані. Эксперыментальную трактоўку набыла опера «Руслан і Людміла» М.Глінкі, створаны арыг. спектаклі «Расіні» і «О, Моцарт, Моцарт!» паводле твораў В.А.Моцарта, М.Рымскага-Корсакава і А.Сальеры, оперы ў канцэртным выкананні «Сіла лёсу» Вердзі, «Дэман» А.Рубінштэйна. У рэпертуары таксама хар. і сімф. канцэртныя праграмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧЫ́НСКАЯ (Тамара Сяргееўна) (н. 6.8.1949, г.п. Руская Паляна Омскай вобл., Расія),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Уральскую кансерваторыю (1973, Свярдлоўск). У 1976—78 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. З 1980 салістка Бел. тэлебачання і радыё, адначасова з 1991 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае прыгожым аксамітным голасам шырокага дыяпазону. Сярод партый: Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Любка («Сівая легенда» Дз.Смольскага). Першая выканальніца вакальных цыклаў бел. кампазітараў Смольскага, Я.Глебава, В.Іванова, В.Сярых, А.Хадоскі, А.Клеванца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́ЧЫЧ (Антон Пятровіч) (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933),
рускі і бел. спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял.т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у т. л. Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел.муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг.вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер.
грузінская і армянская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1939). Скончыла Петраградскую кансерваторыю (1920). З 1922 салістка Грузінскага, у 1933—48 Армянскага т-раў оперы і балета. У 1943—51 выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі (праф. з 1949). У рэпертуары вылучаліся партыі з опер арм. кампазітараў — Ануш («Ануш» А.Тыграняна), Алімпія («Аршак II» Т.Чухаджана), а таксама класічных — Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Маргарыта Валуа («Гугеноты» Дж.Меербера), Джыльда, Віялета, Дэздэмона («Рыгалета», «Травіята», «Атэла» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія СССР 1946.
расійская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1937). Спевам вучылася ў Пецярбургу і Берліне ў М.Малінгер. У 1915—48 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Адна з буйнейшых рас. спявачак, валодала моцным, сакавітым, выразным голасам, роўным ва ўсіх рэгістрах, артыстычнай культурай. Сярод лепшых партый: Ліза, Кума Настасся («Пікавая дама», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Фяўроння («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера). Першая выканала на сцэне т-ра партыю Турандот («Турандот» Дж.Пучыні). Вядома як выканальніца вак. лірыкі Чайкоўскага, С.Рахманінава. З 1947 праф. Маскоўскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЗ (Дора Захараўна) (12.11.1909, г. Сянно Віцебскай вобл. — 8.12.1997),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Скончыла Бел. студыю оперы і балета (1933), Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Несцярэнка). У 1933—49 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім муз. густам. Сярод лепшых партый: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі). З інш. партый: Караліна («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМ ((Krumm) Хендрык) (21.12.1934, в. Лейзі, востраў Саарэмаа, Эстонія — 12.4.1989),
эстонскі спявак (тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1963), з 1976 выкладаў у ёй. З 1957 артыст хору, з 1961 саліст т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый: Юла («Вікерцы» Э.Аава), Неэме («Агні помсты» Э.Капа), Крысціян («Сірано дэ Бержэрак» Э.Тамберга), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Радамес, Рычард, Манрыка («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж.Вердзі), Эдгар («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Прэмія імя Г.Отса 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́ЕВА (Мая) (Мамаджан; н. 1920, аул Безмеін Ашгабацкага р-на, Туркменістан),
туркменская спявачка (лірычнае сапрана). Нар.арт.СССР (1955). У 1938—41 вучылася на туркм. аддзяленні Маскоўскай кансерваторыі. З 1941 салістка Туркменскага т-ра оперы і балета. Першая выканала на туркм. сцэне шэраг партый еўрап. опернага рэпертуару: Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Чыо-Чыо-сан (аднайм. опера Дж.Пучыні). Сярод партый нац. рэпертуару: Айна, Шасенем («Айна», «Шасенем і Гарыб» А.Шапашнікава і Д.Авезава), Лейлі («Лейлі і Меджнун» Ю.Мейтуса і Авезава).