Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам. // Спартыўны снарад такой формы. Кідаць кап’ё.
•••
Ламаць коп’ігл. ламаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́га, ‑і, ДМ шпазе, ж.
Халодная колючая зброя, галоўнай часткай якой з’яўляецца прамы вузкі і доўгі клінок трохграннай, чатырохграннай або шасціграннай формы. Рыцарская шпага.
•••
Скрыжаваць шпагігл. скрыжаваць.
[Ад іт. spada.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Stíchwaffef -, -n ко́лючая збро́я;
Stichund Híebwaffef хало́дная збро́я
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ко́лючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад калоць 1.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што‑н. Колючая зброя.// Які стварае адчуванне ўколу (уколаў). Колючы боль.
3.Дзеепрысл.незак.ад калоць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калю́чыв разн. знач. колю́чий; ко́лкий; (у растений — ещё) игли́стый;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кап’ё, -я́, мн. ко́п’і і (з ліч. 2, 3, 4) кап’і́, ко́п’яў, н.
1. Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам.
2. Лёгкаатлетычны снарад (у 3 знач.), а таксама спартыўная дысцыпліна, звязаная з кіданнем гэтага снарада.
Кіданне кап’я.
◊
Ламаць коп’і — спрачацца з-за чаго-н., адстойваць сваю думку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпа́га
(іт. spada)
халодная колючая зброя з прамым вузкім і доўгім клінком;
скрыжаваць шпагі — пачаць паядынак, бой, спрэчку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПІ́КА (польск. pika ад франц. pique),
дзіда, колючая халодная зброя, якая з часоў старажытнасці была на ўзбраенні пяхоты і кавалерыі; разнавіднасць доўгага кап’я. Складалася з трох- або чатырохграннага стальнога ляза (наканечніка) і дрэўка; даўж. 3,3 м (даўж. наканечніка 12 см) і маса 3—4 кг. У пяхоце выкарыстоўваліся да 2-й пал. 18 ст., у некат. кав. часцях большасці краін — да 1-й сусв. вайны, у шэрагу краін — да 1930-х г. У кавалерыі Чырв. Арміі П. была на ўзбраенні да 1931.
Да арт.Піка: 1 — еўрапейская, каля 1700; 2 — шылападобная чатырохгранная, Швейцарыя або Германія, 15 ст.; 3 — абардажная, Іспанія, 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ятага́н, ‑а, м.
Сякучая і колючая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ў народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу. Сталь ятагана блішчала ў зараслях.Самуйлёнак.Дай памаўчаць перад памяццю верных сыноў, Што ненавідзелі больш усяго на зямлі Бляск ятаганаў злавесны ды свіст бізуноў.Гілевіч.
[Тур. yatagăn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рапі́ра
(ням. Rapier, ад фр. rapiere)
колючая зброя з доўгім гібкім чатырохгранным клінком, якая зараз выкарыстоўваецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)