Румя́нец ’ружовы ці ярка-чырвоны колер твару’, ’ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка неба пры ўзыходзе сонца’ (ТСБМ). Да румяны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сму́гласць, ‑і, ж.

Уласцівасць смуглага. Зірнула ў люстэрка і ўгледзела, як памаладзела. Колер сукенкі вельмі ж пасаваў да смугласці Галінага твару. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНТРАПАМЕ́ТРЫЯ (ад антрапа... + ...метрыя),

адзін з прыёмаў антрапал. даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для ўстанаўлення палавых, узроставых, расавых і інш. структурных асаблівасцяў. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю. Для дакладнага вымярэння і фіксацыі прыкмет існуюць спец. інструменты (цыркулі, антрапаметры, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія нельга вымяраць (рысы твару, колер скуры, валасоў, вачэй і інш.), складзены спец. шкалы.

т. 1, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сінява́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сіняватага; сіняваты колер чаго‑н. Сіняватасць твару. □ Ахвота выпіць празрысты да сіняватасці спірт змагалася ў ім [кавалю] з грэблівасцю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

waxen [ˈwæksn] adj. fml

1. падо́бны на воск; мя́ккі; пласты́чны

2. бяско́лерны, бле́дны;

a waxen complexion васко́вы ко́лер тва́ру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ziemisty

ziemist|y

зямлісты;

~а cera — зямлісты колер твару

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АЎСТРАЛО́ІДНАЯ РА́СА,

група антрапалагічных тыпаў карэннага насельніцтва Аўстраліі, Паўд. Азіі і Акіяніі, якія маюць агульнае паходжанне і пэўнае марфалагічнае падабенства. У прадстаўнікоў расы буры колер скуры, цёмныя хвалістыя валасы, развітое трацічнае валасяное покрыва, цёмныя вочы, шырокі нос, тоўстыя губы, чэрап прадаўгаваты, вузкі, памеры твару сярэднія з добра развітымі надброўнымі дугамі, рост высокі. Блізка да іх стаяць веды Цэйлона і негроіды Паўд.-Усх. Азіі.

Літ.:

Алексеев В.П. География человеческих рас. М., 1974.

А.​І.​Мікуліч.

Да арт. Аўстралоідная раса. Аўстралійцы.

т. 2, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

complexion

[kəmˈplekʃən]

n.

1) ко́лер тва́ру

2) агу́льны вы́гляд; хара́ктар -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зжаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць жоўтым, набыць жаўтаватае адценне. Праз патрэсканы асфальт выбівалася трава. Яна ўжо высахла і зжаўцела. Гаўрылкін. // Пахудзець, набыць нездаровы колер твару, цела. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́тавы I ма́товый;

~вае шкло — ма́товое стекло́;

м. ко́лер тва́ру — ма́товый цвет лица́;

~вае святло́ — ма́товый свет

ма́тавы II шахм. ма́товый;

~вая пазі́цыя — ма́товая пози́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)