рая́ль, ‑я, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі. Іграць на раллі. Вучыцца па класу раяля.

•••

Кабінетны раяль — раяль невялікага памеру (у адрозненне ад вялікага, канцэртнага).

[Ад фр. royal — каралеўскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рджынел

(англ. virginal)

клавішны музычны інструмент, англійская разнавіднасць клавесіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

піяні́на

(іт. pianino)

струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент з вертыкальна нацягнутымі струнамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арга́ны, ‑аў; адз. арган, ‑а, м.

Духавы клавішны музычны інструмент вялікіх памераў, што складаецца з набору драўляных і металічных труб, у якія мяхамі напампоўваецца паветра. Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Колас. Мы станавіліся ззаду і слухалі музыку органаў. Чорны. Магутныя гукі арганаў хапалі за душу і паводзілі сум. Карпюк.

[Ад грэч. organon — інструмент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арфео́н

(фр. orpheon, ад гр. Orpheus = Арфей)

струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент, разнавіднасць клавіра 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сінтэза́тар

(ад гр. synthesis = злучэнне, спалучэнне)

клавішны электрамузычны інструмент, здольны ствараць, сінтэзаваць гукі, падобныя на гучанне музычных інструментаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БАЯ́Н (ад імя стараж.-рус. спевака-казачніка Баяна),

язычковы пнеўматычны клавішны муз. інструмент, удасканалены храматычны гармонік (дыяпазон 4—5 актаў). Найб. пашыраны ў Расіі, папулярны на Беларусі. Бываюць баяны «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатова-выбарныя» (клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаў храматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў). Папярэднікі баяна — 4-радовы пецярбургскі і 3-радовы «венскі» гармонік. У распрацоўцы канструкцыі баяна ўдзельнічалі рус. і ням. майстры. Тэрмін «баян» уведзены ў 1907 рус. майстрамі. Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Клас баяна існуе ў спец. муз. навуч. установах рознага ўзроўню. На Беларусі баяны вырабляла Маладзечанская ф-ка муз. інструментаў.

Літ.:

Басурманов А.П. Справочник баяниста. 2 изд. М., 1987.

Баян.

т. 2, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́ШУЧАЯ МАШЫ́НКА, друкавальная машынка,

прылада для друкавання тэкставых, таблічных і лічбавых матэрыялаў паслядоўным нанясеннем на паперу адбіткаў літар, лічбаў і інш. знакаў.

Сканструявана К.​Шолсам (ЗША) у 1867. У Расіі арыгінальную мадэль П.м. прапанаваў М.​І.​Алісаў у 1870. Падзяляюцца на канцылярскія (стандартныя), спецыяльныя (для друкавання нот, рэльефных знакаў азбукі Брайля для сляпых, стэнаграфічныя і інш.). Бываюць з ручным і эл. прыводам. Друкаванне праводзіцца пры дапамозе клавіятуры з 42—46 клавішаў, якія маюць 2 друкарскія знакі (вялікая і малая літары) на кожным рычагу. Эл. П.м. выкарыстоўваюцца таксама для ўводу і вываду алфавітна-лічбавай інфармацыі ў ЭВМ (гл. Друкавальная прылада).

Пішучая машынка. Схема рычажнага друкавальнага механізма: 1 — клавішны рычаг; 2 — рычажная перадача; 3 — літарны рычаг; 4 — папераапорны валік; 5 — папера; 6 — фарбавальная стужка.

т. 12, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рая́ль

(фр. royal = каралеўскі)

струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент з размешчанымі па гарызанталі струнамі, разнавіднасць фартэпіяна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

клавесі́н

(фр. clavecin, ад лац. clavis = ключ)

струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент 16—18 ст., папярэднік фартэпіяна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)