сцеблава́ты, -ая, -ае.

Пра расліны з вялікай колькасцю сцёблаў.

Буялі сцеблаватыя кветкі.

|| наз. сцеблава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Жаночы орган кветкі, з якога ўтвараецца плод пасля апладнення пыльцой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кветано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае кветкі, дае кветкі. Кветаносныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухдо́мны, -ая, -ае (спец.).

1. Такі, у якога мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны).

Каноплі, крапіва — двухдомныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́мныя, -ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах.

Сямейства двухдомных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калякве́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Частка кветкі (чашачка і вяночак), якая акружае тычынкі і песцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павя́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; павя́ў, -вя́ла; зак.

Звяць — пра ўсё, многае.

Кветкі павялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. вянок.

2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў; венчык (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кветало́жа, -а, мн. -ы, -ж, н. (спец.).

Расшыраны верх кветаножкі, на якім размешчаны пялёсткі, песцікі і тычынкі кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднадо́мны, -ая, -ае (спец.).

Пра расліны: якія маюць песцікавыя і тычынкавыя кветкі на адным каліве.

|| наз. аднадо́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апылі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., апы́ліцца; зак.

Стаць апыленым.

Кветкі апыліліся.

|| незак. апыля́цца, -я́ецца і апы́львацца, -аецца.